Алімпіядныя заданні 10 клас


Комплексная работа
10 клас

1.     Размясціце ўсе гукі беларускай мовы па ўяўнай лесвіцы ў залежнасці ад узрастання гучнасці.






             
Максімальная колькасць балаў – 5;
кожныя тры прапушчаныя або няправільна
размешчаныя гукі – мінус 1 бал

1.     Дапішыце прыказкі аб вучобе, мове і маўленні (заключнае слова павінна рыфмавацца з адным са слоў у першай частцы прыказкі).
1.     Узяўся за гуж, не кажы, што не … .
2.     Лепш вучоны, як … .
3.     Навука хоць намучыць, але жыць … .
4.     Каб вады напіцца, трэба ёй … .
5.     Цікаўнай Амілі нос … .
6.     І да булавы трэба … .
7.     Вучыся, нябожа, вучэнне … .
8.     Слова давай, дык яго і … .
9.     Перш папрацуй, а тады й … .
10.                       За запытанне не страціш ні абеду, ні … .
Максімальная колькасць балаў – 5

2.     Калі словы пішуцца разам, пастаўце лічбу 1, калі праз злучок – лічбу 2, калі асобна – 3.
Арт…салон ( ), асобасна…значымы ( ), мала…пісьменны ( ), дып…корпус ( ), жуль…вернаўскі ( ), на…ўцёкі ( ), арт…падрыхтоўка ( ), маўленча…арыентаваны, прадметна…алфавітны ( ).
Максімальная колькасць балаў – 3;
кожная памылка – мінус 0,5 бала


3.     Запішыце па-беларуску. У беларускіх і рускіх словах пастаўце націскі.
Снизу доверху, замкнутая на ключ дверь, красивая застёжка, не успел даже икнуть, красивая набережная, набожность крестьянства, береги честь смолоду, вымыть дочиста.
Максімальная колькасць балаў – 4

5. Запішыце, якіх людзей характарызуюць наступныя фразеалагізмы:
жаба на языку не спячэцца – … ; з ветру вяроўкі ўе – … ; з мухамі ў носе – … ; зух супроць мух – … ; вецер гуляе ў галаве – … .
Кожны растлумачаны фразеалагізм – 1 бал


6.  Вызначце тып даданай часткі ў наступных сказах.
1. Я не заўважыў, калі мая сталасць настала.
2. Добра, калі ў хаце чысціня і парадак.
3. Не аслабяцца рукі на полі, калі поўна надзеі душа.
4. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, свайго памочніка старога.
Максімальная колькасць балаў – 4

7. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, паставіўшы патрэбныя знакі прыпынку. Пабудуйце схему сказа.
Калі мы хочам каб нашу мову любілі і паважалі дык давайце гаварыць і пісаць на ёй так каб усім было хораша і зайздросна каб кожнае слоўка зіхацела і пералівалася.                                                                                  (Максім Лужанін)
Максімальная колькасць балаў – 4

8. Запішыце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць псеўданімы:
1) Янка Лучына – … ;
2) Янка Купала – … ;
3) Змітрок Бядуля – … ;
4) Якуб Колас – … ;
5) Мацей Бурачок – …;
6) Цётка – … .
Максімальная колькасць балаў – 3



Алімпіяда па беларускай мове
10 клас

1.     Запішыце, якія беларускія назвы месяцаў адпавядаюць паняццям, аформленым з дапамогай прыведзеных слоў.
Агароднік – … , бліннік – … , бярозавік – … , вясельнік – … , вясеннік – … , мёднік – … , мясаед – … , поснік – … , спаснік – … , хлебнік – … , шчаўнік – … , ягаднік – … .
Максімальная колькасць балаў – 6;
адна правільна запісаная пара – 0,5 бала

2.     Запішыце прыведзеныя словазлучэнні па-беларуску.
Пойти за телеграммой, заболеть корью, тридцать два газетных экземпляра, простить его, подтрунивали над молчуном, не хуже других.
Максімальная колькасць балаў – 3

3. Запішыце, якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары.
Адцурацца [ ], суражскі [ ], на печцы [ ], адчыніць [ ], не парэжся [ ], Патсдам [ ], езджу [ ], счарцвелы [ ], дождж [ ], усмхнуўся [ ], зацвярдзелы [ ], нарвежскі [ ], сцізорык [ ], раскіданы [ ], язда [ ].
Кожнае слова – 0,5 бала

4.  Укажыце граматычнае значэнне падкрэсленых слоў і спосаб яго выражэння.
Браць – узяць; маленькі поні; ногі – нагі; лета змяніла восень; насіць – буду насіць.
Максімальная колькасць балаў – 5;
адно слова – 1 бал

5.  Раскрыйце дужкі і запішыце лічэбнікі словамі.
На (635-ы кіламетр), з (378-тысячны войска), над (252 вёска), за (1007 замок), няма (5 з мы).
Максімальная колькасць балаў – 5

7. Выпішыце толькі тыя словы, якія маюць чатыры суфіксы. Укажыце марфемную структуру слоў.
Загіпнатызаваць, выпрабавальнік, чарнічнік, патрабавальна, канцэнтравацца, двайняткі, зацікаўленасць, барацьбіт, верхавіны, падагравальнік.
Адно слова – 1 бал

8.  Вызначце тыпы аднасастаўных сказаў.
1. Думай з вечара, а рабі з рання.
2. Дзядзьку ў рыбе шанцавала.
3. Пабываць бы летам на моры!
4. Звонка, музыкі, у цымбалы звініце!
5. Пішу ліст сябру.
Максімальная колькасць балаў – 2,5
9. Выпішыце са сказаў перыфразы. Растлумачце іх значэнне, укажыце сінтаксічную ролю.
1. Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць. (Я. Колас)
2. З-за хмар выплыла на блакітную дарогу велічна прыгожае сонца. (А. Асіпенка).
3. Збіраліся мы ўсе разам і ішлі росным ранкам ваяваць з травою. (Я. Брыль)
4. Каб умеў кіраваць я пяром, я бы ксёнжку счыркаў як папар. (Ф. Багушэвіч)
5. І я знаю – рань зямнога раю зноў сады ахутае лістотай. (А. Пруднікаў)
6. Я мужык-беларус, пан сахі і касы. (Я. Купала)

Перыфраза
Значэнне
Сінтаксічная роля
1.
0,5 бала
0,5 бала
0,5 бала


10. Выпішыце прозвішчы пісьменнікаў XIX стагоддзя. Укажыце іх імёны.
Тураўскі, Барадулін, Броўка, Багушэвіч, Сачанка, Баршчэўскі, Вісліцкі, Гурыновіч, Гусоўскі, Гарун, Мележ, Дунін-Марцінкевіч, Крапіва, Куляшоў, Каліноўскі, Чорны.
Кожнае імя і прозвішча – 0,5 бала
Комплексная работа  10 клас

Варыянт 1

1.     Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:
(1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):

Род літаратуры
Аўтар
Сапраўднае імя
Твор
Жанр
Ідэя і яе ўвасабленне



“Летапісец”
Філасофская лірыка
Зварот да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі
Эпас



Апавяданне
Суровая праўда пра першую сусветную вайну. Аўтабіяграфічнасць апавядання. Гуманізм. Вобраз Яна Шымкунаса
Драма
Янка Купала



Пошукі шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны. Вобразы Сымона, Зосі, Старца, Незнаёмага.

Правільныя адказы: Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Максім Гарэцкі, “Літоўскі хутарок”, Іван Луцэвіч, сацыяльна-філасофская (філасофская) драма [не могуць быць прынятыя за правільныя адказы сацыяльна-пабытовая драма, аўтабіяграфічная драма, гістарычная драма], “Раскіданае гняздо”.



2.     Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі, і растлумачце свой выбар (2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне, максімальна 4 балы):

Паэма, барока, ямб, сентыменталізм, развязка, рамантызм, раман, камедыя, апавяданне, байка.

Правільныя адказы: развязка (элемент сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора), ямб (вершаваны метр); астатнія тэрміны ў групах абазначаюць або мастацкія сістэмы, або жанры твораў.




3. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 7 балаў):

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я ___________ з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
________________каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў __________ сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь ____________________ раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы ___________________ свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Правільныя адказы: спаткаўся, Ціхім, затаіўшы, іншы, пагляды. “Раманс”. Максім Багдановіч.



Варыянт 2

1.     Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы
(1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):

Род літаратуры
Аўтар
Сапраўднае імя
Твор
Жанр
Ідэя і яе ўвасабленне



“Слуцкія ткачыхі”
Грамадзянская лірыка
Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька
Эпас


“Губаты”

Дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду

Янка Купала


Камедыя з элементамі драмы
Канфлікт пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежава­насці, індывідуалі­зацыя мовы персанажаў, элементы вадэвілю

Правільныя адказы: Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Генрых Далідовіч, Генрых Далідовіч, апавяданне,
драма, Іван Луцэвіч, “Паўлінка”.

2.     Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі,  і растлумачце свой выбар (2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне, максімальна 4 балы):

Раман, экспазіцыя, развязка, лірызм, энцыклапедыя, завязка, апавяданне, паэма, эпізод, кульмінацыя, камедыя, байка, верш.
Правільныя адказы: лірызм (характарыстыка настраёвасці, спосабу пабудовы дыялога паміж аўтарам і чытачом), энцыклапедыя (від навуковага выдання);
усе іншыя тэрміны ў групах абазначаюць жанры літаратуры або элементы сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора.

3.     Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 7 балаў):

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не _____________-,
Каб не страціць святое штосьці.

He забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню
__________________ асвер
________________________ руку да пахі.

He забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.

He забыць, як марозам злым
____________________ пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на ____________________ цень,
He забыць, як завуць суседа,
He забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
I не страціў святое штосьці
.


Правільныя адказы: ачарсцвець, цыбаты , Запускае, Клямка, іржышчы.  “Трэба дома бываць часцей”. Рыгор Барадулін.
II (РАЁННЫ) ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ

 ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Комплексная работа

                                                                   X клас              2010/2011 навучальны год
Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Усяго
Балы













Заданне 1. Параўнайце наступныя рускія словы і іх беларускія адпаведнікі, аб’яднаныя гістарычнай агульнасцю кораня: опыт – вопыт, устрица – вустрыца, льготный – ільготны, ржаной – аржаны, она – яна. Адкажыце, якія фанетычныя прычыны абумовілі іх фармальнае разыходжанне.
Максімальная колькасць балаў – 3.


Заданне 2. Да апісальных назваў пэўных паняццяў, прадметаў, з’яў, працэсаў, дзеянняў ці таго, што складае рэаліі акаляючага свету ў рускай мове, запішыце аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Руская мова
Беларуская мова
Шест, к которому прикрепляется колодезное ведро

Семечко тыквы

Жена дяди

Моховое болото

Чашка весов

Заданне 3. Запішыце па два прыклады вытворных адносных прыметнікаў разам са словамі, ад якіх яны ўтварыліся. Пры гэтым улічыце прапанаваныя фармальныя паказчыкі словаўтварэння прыметнікаў.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Суфіксы
Пары слоў
-н-
камень → каменны, бітум → бітумны;
-ан- (-ян-)

-ов- (-ев-)

-ск-

-шн- (-ашн-)

-льн-



Заданне 4. Ад прыведзеных назоўнікаў утварыце формы роднага склону адзіночнага ліку і назоўнага склону множнага ліку. Ва ўсіх формах пастаўце націскі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Назоўнікі
Р. склон адзін. лік
Н. склон мн. лік
даўжыня́


шырыня́


таўшчыня́


вышыня́


якасць


Заданне 5. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі і беларускімі фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Руская мова
Беларуская мова
А. По труду и честь
1. Ад ляноты чакай бядоты
Б. Задаваць тон
2. Будзе на лета, але не на гэта
В. Труд человека кормит, а лень портит
3. Якая справа, такая і слава
Г. Улита едет – когда то будет
4. Яму гавары, а ён дагары
Д. Я про Фому, а он про Ерему
5. Рэй весці
Літарна-лічбавая адпаведнасць:
Заданне 6. Запішыце адказы на прыведзеныя ніжэй пытанні:
Максімальная колькасць балаў – 3.
Пытанне
Адказ
1. Калі адзначаецца Еўрапейскі дзень моў?

2. Калі пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы?

3. Калі ўступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь № 430-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”?

Заданне 7. Са сказаў, выбраных з твораў Якуба Коласа, выпішыце ў табліцу толькі намінатыўныя (назыўныя).
Максімальная колькасць балаў – 4.
Аднасастаўныя намінатыўныя сказы










1. Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца. (“Рольнік”) 2. Круглае поле. Узгоркі, каменне. Лес па краях, як сцяна. (“Могілкі”) 3. Ціха. Ночка. Нічагутка навакол не дрогне, хіба толькі дах ціхутка, як стары, застогне. Вёска спіць – пара глухая. Позняя часіна. Не спіць толькі маладая ў школцы дзяўчына. Свеціць лямпа перад ёю, ціха, бы ў магіле. (“Школьная работніца”). 4. Ото, брат, горад!.. Якія вежы і касцёлы! Як толькі іх трымаюць долы!.. Зірні, зірні: гара якая!.. (“Новая зямля”) 5. Эх, і пагодка ж стаіць на Палессі! Толькі старыя людзі памятаюць такія прыгожыя дні. Цяплынь, цішыня, яснасць. (“У глыбі Палесся”)
Заданне 8.  Што па-мастацку яднае наступныя вершы: Анатоля Вярцінскага “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...”, Максіма Багдановіча “Трыялет” (“Калісь глядзеў на сонца я...”), Янкі Купалы “Мая малітва” (“Я буду маліцца і сэрцам, і думамі...”), Якуба Коласа “Не бядуй!” ? 
                                                                                         Максімальная колькасць балаў  - 6

а) Гэта вершы пра любоў да роднай зямлі, моцнага патрыятычнага гучання.
б) Гэта творы, напісаныя ў XХ ст.
в) Гэта вершы, напісаныя паэтамі-мужчынамі, і ў іх выразна  адлюстраваны погляд
    на свет у адпаведнасці з прафесіяй аўтара.
г) Гэта творы, у якіх даецца вобразна-метафарычнае асэнсаванне таго, як герой-
    персанаж ставіцца да жыцця і ў чым бачыць яго сэнс.
д) Гэтыя творы не маюць выразнай сюжэтнай лініі.
е) Гэта творы, у якіх сцвярджаецца непарыўная еднасць чалавека з прыродай.


Заданне 9. Якія характарыстыкі адпавядаюць мастацкай сутнасці п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”?

                                                                                                               Максімальная колькасць балаў  - 3
а) фарс-вадэвіль
б) сацыяльна-бытавая трагедыя
в)  сатырычны і гуманістычны пафас
г) гратэск і шарж як мастацкія прыёмы
д) гістарычная драма
е) канфлікт паміж панамі і сялянамі
ж) паказ духоўнай абмежаванасці засцянковай шляхты напярэдадні
     рэвалюцыі 1905 года

Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Назавіце аўтара; жанр твора (класічную форму верша); зборнік паэзіі, у якім твор быў апублікаваны .
                                                                                                     Максімальная колькасць балаў -  6
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку _________ жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыццёвая іх сіла
­­­­­­­­­­­________________ і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі.

Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы ___________________ прабіцца.

Комплексная работа


                                                                   X клас                       2010/2011 навучальны год

ДАВЕДКІ

Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10

Усяго

Балы
3
5
5
5
5
3
4
6
3
6
45
Заданне 1.
Каментарый. Асноўная фанетычная прычына, якая абумовіла фармальнае разыходжанне прыведзеных слоў, – узнікненне ў беларускай мове прыстаўных зычных і галосных гукаў [в], [і], [а], [j].
1 бал за вызначэнне прычыны; 0,5 бала за кожны гук.
Заданне 2.
Руская мова
Беларуская мова
Шест, к которому прикрепляется колодезное ведро
вочап
Семечко тыквы
гарбузік
Жена дяди
дзядзіна
Моховое болото
імшара
Чашка весов
шаля
Заданне 3.
Суфіксы

Пары слоў

-н-
камень → каменны, бітум → бітумны;
-ан- (-ян-)
дошка → дашчаны, гліна → гліняны;
-ов- (-ев-)
пісьмо → пісьмовы, алюміній → алюмініевы;
-ск-
завод → заводскі, рыбак → рыбацкі;
-шн- (-ашн-)
сёння → сённяшні, цяпер → цяперашні;
-льн-
пераканаць → пераканальны, сцвярджаць → сцвярджальны.
Каментарый. Пары слоў могуць быць рознымі, галоўнае, каб яны адпавядалі ўмове задання: вытворнае слова – адносны прыметнік. За кожную правільную пару налічваецца 0,5 бала.
Заданне 4.
Назоўнікі
Р. склон адзін. лік
Н. склон мн. лік
даўжыня́
даўжыні́
даўжы́ні
шырыня́
шырыні́
таўшчыня́
таўшчыні́
вышыня́
вышыні́
вышы́ні
якасць
я́касці
я́касці
Каментарый. Назоўнікі шырыня і таўшчыня не маюць форм множнага ліку. 0,5 бала за кожную правільна запісаную форму; мінус 0,25 бала за кожную памылку ў пастаноўцы націску.

Заданне 5.
Каментарый. 1 бал за правільна вызначаную суадносную пару.
Правільны адказ: А3Б5В1Г2Д4
Заданне 6.
1.
Еўрапейскі дзень моў стаў адзначаецца 26 верасня.
2.
Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага.
3.
Закон Рэспублікі Беларусь № 430-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ўступіў у дзеянне 1 верасня 2010 года.
0,5 бала  за 1 сказ.
Заданне 7.
Аднасастаўныя намінатыўныя сказы
Цёплы вечар.
Узгоркі, каменне.
Круглае поле.
Ночка.
Позняя часіна.
Ото, брат, горад!
Якія вежы і касцёлы!
Цяплынь, цішыня, яснасць.

 

Заданне 8.

Каментарый. 2 балы за кожны правільны адказ.
Правільныя адказы: б, г, д.

Заданне 9.


Каментарый. 1 бал за кожны правільны адказ.
Правільныя адказы: а, в, г.
Заданне 10.
Каментарый. 1 бал за кожны правільны адказ.
Правільныя адказы:
                                   1.   насення
                                    2.   Збудзілася
                                   3.   з глебы на прастор
                                   4.   (Максім) Багдановіч
                                   5.   санет
                                   6.   “Вянок”. 


Заданні  1 этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
10 класс
2015/2016 навучальны год

Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Усяго
Балы











Заданне 1. Вызначыць выпадкі асіміляцыі (прыпадабненне) ў наступных словах: вечнасць, водпаведзь, раз'яснець, расхістацца, расчахліць, замазка, раўнаважкі, скуф'я, смарагд, носьбіт, ад'езд, Дзвіна, хрэсьбіны, пераносчык.
Максімальная колькасць балаў – 7.

асіміляцыі няма
па мяккасці
па глухасці
па звонкасці
свісцячага да шыпячага
спачатку аглушэнне, а затым асіміляцыя па глухасці











Заданне 2. Аднавіце вядомыя фразеалагізмы.
Максімальная колькасць балаў – 4.
1. Праметэеў ………………………………..
2. Гордзіеў ………………………………….
3. Фількава …………………………………
4. Аўгіевы ………………………………….
5. Дзясятая вада на ………………………..
6. Арыядніна ………………………………
7. Ахілесава ………………………………..
8. Пірава ……………………………………
Заданне 3. Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.
Максімальная колькасць балаў – 7.
антыкварны

вакантны

індыферэнтны

карэктны

ландшафт

кампазіцыя

паўза

Заданне 4. Адкажыце на пытанні і аднавіце “схаваныя прыказкі”
Максімальная колькасць балаў – 3.
1) Што ‘немагчыма ўтаіць, што само сябе выдае’? – ______________________
ПРЫКАЗКА:_____________________________________________________________
2) Якую аперацыю трэба правесці, ‘перш чым зрабіць нешта сур’ёзнае’? –
ПРЫКАЗКА:_____________________________________________________________________________________________________________________________________
3) Чым міжволі выдае сябе той, хто ‘правінаваціўся ў чым-небудзь’? –
ПРЫКАЗКА:_____________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 5. Запоўніце табліцу. Укажыце сінтаксічную функцыю падкрэсленых слоў. Патлумачце, на падставе чаго вы гэта зрабілі.
Максімальная колькасць балаў – 8.

Слова з тэксту
Член сказа
Абгрунтаванне
1



2



3



4



1. Глядзець гэты фільм сумна. 2.Надвор’е сонечнае, яснае. 3. Добразычлівы народ дзеці. 4. Добра стаміцца ад цяжкіх дарог, схіліцца ў знямозе пад елку і мох.
Заданне 6. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 10.
№ п/п
Роля ў сказе слова як
Сказ, які гэтую ролю пацвярджае
Значэнне слова як
1.
прыслоўе
Як адказаць на гэтае пытанне?
спосабу дзеяння (якім чынам?)
2.



няпэўнасці (як-небудзь)
3.

Я ужо ведаў адказ, як прачытаў пытанне.


4.

Ну як не адказаць на такое простае пытанне!

5.
часціца

эмацыянальная рэакцыя: здзіўленне збянтэжанасць
6.

Адказаў як мае быць.

7.
прыслоўе

меры і ступені
Заданне 7.  Укажыце часцінамоўную прыналежнасць падкрэсленых слоў.
Максімальная колькасць балаў – 2.

1.Сустрэча сяброў адбылася ў раёне вакзала.


2.Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год.


3.Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары.


4.“Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч!” – загаварыла Верачка.




Заданне 8.  Адрэдактуйце сказы.
Максімальная колькасць балаў – 2.

1. Прысутныя аддзякавалі арганізатараў канферэнцыі за добрую яе арганізацыю.



2. Раней вызначанага тэрміну з заданнем справіліся чатыры ліцэіста.



3. За выдатныя поспехі ў арганізацыі бізнесу нашаму калегу ўручылі залатую медаль.



4. Сустрэча з кліентамі адбылася ў дваццаці кіламетрах ад Мінска.





Заданне 9. Адзначце у радзе лішняе слова. Абгрунтуйце чаму.
Максімальная колькасць балаў – 2.
Эпас, лірыка, драма, санет.
________________________________________________________________________
Заданне 10. Узнавіце ўрывак паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, упісаўшы адпаведныя словы з прапанаванага пераліку, пазначанага літарай. Прыміце пад увагу змест, рытміка-інтанацыйную будову твора, прыроду вобраза, асаблівасці творчай манеры аўтара. Дзе лічыце неабходным, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 8.
Зялёны луг, як скінуць вокам,
(А)___________________ пышным і шырокім
Абапал (Б)_________________ рассцілаўся –
За хатай зараз пачынаўся
Ды йшоў )___________________ раўніною
З (Г)_______________ слаўнаю травою
І ззяў на сонцы ў пералівах
(Д) __________________ тонаў. Як на нівах
Жыта (Е)___________________ лёгка гнуцца
І людзям (Ж)________________________ смяюцца
Сваім прыемным, мілым спевам
Пад лёгкім (З)________________павевам, —
Так гнуцца, гойдаюцца травы...
ВАРЫЯНТЫ АДКАЗАЎ:
А: сталом, абрусам, дыванам, дываном, кажухам;
Б: Котры, Дняпра, Шчары, Нёмна, Пцічы, Волгі;
В: пасохлай, няроўнай, іглістай, квяцістай, бясслаўнай;
Г: пасохлай, няроўнай, мурожнай, чужою, брыдкою;
Д: далікатных, няўцямных, чырвоных, пяшчотных, трывожных;
Е: травінкі, кустоўі, сасёнкі, збажынкі, каласы, ігліцы;
Ж: злосна так, непрыязна, радасна, з прыемнасцю, з жаласцю;
З: тым жніва, ветрыка, той касы, віхурным, грозным-злым.






Заданні  1 этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
10 класс
2016/2017 навучальны год

Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Усяго
Балы












Заданне 1. Размяркуйце словы на чатыры групы і запішыце ў табліцу.
Адказ, перабежчык, на дарожцы, носішся, цвёрды, сцежка, счарсцвець, звечарэла, езджу, адвесці, айсберг, сшыць, носьбіт, у печцы.
Асіміляцыя па глухасці і звонкасці
Асіміляцыя па мяккасці
Асіміляцыя свісцячых да шыпячых
Асіміляцыя шыпячых да свісцячых




Максімальная колькасць балаў – 8.
Заданне 2. Раскрыйце дужкі, аднавіце фразеалагізмы і растлумачце значэнне гэтых ўстойлівых выразаў. Запішыце.
Браць, пабраць, ухапіць (крошачкі, горлам, шылам кашы).

Максімальная колькасць балаў –3.
Заданне 3. Праз сінонімы або апісальна патлумачце значэнне наступных слоў.
Дойлід - __________________; кашнэ - __________________; атрамант - ________________; батлейка - ________________________; вершнік - __________________; зёлкі - _______________________; інсургент - _____________________; кампраміс - _______________________.
Максімальная колькасць балаў – 4.

Заданне 4. Запішыце па-беларуску наступныя назвы населеных пунктаў.
Ганцевичи, Марьина Горка, Телеханы, Чечерск, Заславль, Верхнедвинск, Красносельский, Бегомль.

Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 5. З улікам асаблівасці словаўтварэння ў кожным радзе знайдзіце чацвёртае “лішняе”. Абгрунтуйце свой выбар.
1) Драбніца, кісліца, сальніца, цяпліца - 
2) Падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак - 
3) Громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет- 
       4) Аб’ездзіць, абкасіць, абмакнуць, абмежаваць -
Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 6. Аднавіце сказы, пераклаўшы словазлучэнні на беларускую мову.
1) Волеччын твар быў цяпер так падобен да твару зусім малой дзяўчынкі, якая (подражает поступкам) сваёй маці!
2) Яна спынілася (шагах в двадцати) і пазірала на брата з-пад рукі. 
3) Але іх жа вунь колькі (ухаживало за Аннушкой), а яна - ні прыступу. 
4) Васіль ужо не раз (про себя) адзначаў, што яна прыбіраецца, ідучы на спатканне, і гэта яго поўніла гонарам.                                                                                    Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 7.  Пастаўце, дзе патрэбна, знакі прыпынку. Запішыце, чым ускладнены кожны сказ.
1) Малы хлапчук унучак дзедаў сядзеў на возе. ____________________________
2) Лёд бы камень самацветны блішчыць праменнаю ігрой._____________________ 3) Здаецца увесь поплаў звініць спявае.______________________________________ 4) Людзі а іх было багата проста за жываты хапаліся ад смеху.________________
                                                                              Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 8.  Запішыце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць псеўданімы.
1)  Янка Лучына ;
2)Янка Купала; 
3)Алесь Гарун; 
4) Якуб  Колас; 
5) Мацей Бурачок, 
6) Цётка 
                                                                                Максімальная колькасць балаў –3.
Заданне 9. Адзначце у радзе лішняе слова. Абгрунтуйце чаму.
Эпас, лірыка, драма, санет.


Максімальная колькасць балаў – 2.

Заданне 10. З якога твора наступныя радкі . Назавіце твор і аўтара.
Як адгалосак, як цень свайго мужа, яна жыла яго жыццём.. Ён быў як бы сонцам, а яна планетай, якая кружылася  вакол сонца. І ён лічыў жонку адзінай разумніцай на свеце, спадзяваўся, што надыдзе час - ён па-сапраўднаму праславіцца далёка ў людзях.
Максімальная колькасць балаў – 2.

















































Комментариев нет:

Отправить комментарий