Алімпіядныя заданні 7 клас

Комплексная работа
1 варыянт
1. Вучню прапанавалі напісаць дзесяць назоўнікаў, утвораных з дапамогай суфікса –іст. Ён напісаў:
         актывіст, альпініст, баяніст, гарманіст, гарніст, машыніст, металіст, танкіст, тэнісіст, футбаліст. У якім выпадку і чаму ён дапусціў памылку?
2. Падбярыце тры пары слоў, якія б адрозніваліся толькі прыстаўкамі і мелі супрацьлеглае значэнне.
3. З улікам асаблівасці словаўтварэння ў кожным радзе знайдзіце пятае “лішняе”. Абгрунтуйце свой выбар.
А) падагрэў, падарожжа, падарунак, падаўжэнне, падача;
б) прывоз, прыезд, прызёр, прыліў, прыцэл;
в) суглінак, сузор’е, сукенка, сутычка, сустрэча.
4. Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў. Запішыце выпраўленыя сказы.
А) Нясцерпна пякло нахіленае сонца на захад.
Б) Паабапал дарогі стаялі парыжэлыя снапы ад дажджу і ветру.
В) Пасярод поля стаяў спынены грузавік шафёрам.
Г) Жанчыны няспешна кідалі ў кузаў высахлыя снапы даўно ўжо.
5. Запішыце адпаведнікі да рускіх фразеалагізмаў у беларускай мове, растлумачце іх сэнс.
Два сапога пара –
Играть первую скрипку –
На одной ноге –
На все четыре стороны –
6. Устаўце патрэбныя літары, запішыце правільна.
Назоўнікі: камен..чык, інтэрв..ю, жанчына-..урач, аўта..завод, салаў..і, (ня)..праўда, (не)пагадзь, вераб’і.
Прыметнікі: (доўга)чаканы, пчалі..ы, (гаркавата)салёны, нясві..кі, турыс..і.
Лічэбнікі: 60-ты, 17, 585, 7-ра, 1974-ты, 10 (запісаць лічэбнікі словамі).
Займеннікі: (у)весь, якога(н..бу..ь), хто(с..ці), (абы)які, (не)шта.
7. Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Правільна пабудуйце сказы.
А) Пад’язджаючы да горада, пайшоў дождж.
Б) Даведаўшыся пра поспехі сястры, мяне ахапіла радасць.
В) Выбрабоўваючы новы самалёт, з лётчыкам здарылася бяда.
Г) Успамінаючы родныя мясціны, дзяўчыну не пакідала думка хутчэй наведаць іх.
8. Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак. Запішы прыказкі правільна.
Як гукнеш,                                           а спраў на вяршок.
Згода будуе,                                        а той, хто дае.
З вялікага грому,                               то забудзецца.
Як ляжа спаць,                                нязгода руйнуе.
Слоў мяшок,                                    так і адгукнецца.
Не той багаты, хто мае,             малы дождж.
9. Напішыце словы ветлівасці (не менш за тры), з дапамогаю якіх можна выказаць просьбу: ...... ;    прабачэнне: ......... .
10. Да якога стылю маўлення адносіцца тэкст. Абгрунтуйце сваю думку.
         Рабчык – птушка сямейства цецеруковых атрада курападобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўропы і Азіі. Аселая птушка, селіцца парамі ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк. Гняздуецца на зямлі. На Беларусі найбольш трапляецца на поўдні. Даўжыня да 40 см, маса да 580 г. Апярэнне рабое, рыжавата-шэрае з пярэсцінамі. У самцоў на галаве чубок. Крылы кароткія, тупыя. Ніжняя частка цэўкі і пальцы неапераныя.
11.”Вялікае гора прыбіла ўсякі інтарэс да жыцця, зламала характар, спарахніла душу – нічога не міла цяпер старой...”
Які троп выкарыстаў тут пісьменнік?
А) алегорыю;      б) адухаўленне;       в) іронію.
12. Суаднясіце паміж сабой ( злучы лініямі ) імя галоўнага героя і прозвішча аўтара:
Гусляр                        Змітрок Бядуля
Лаўрук                       Васіль Быкаў
Тэкля                          Янка Маўр
Мірон                        Янка Купала
13. Па першаму радку з вершаў Р.Барадуліна і С. Гаўрусёва
“Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы”
“На ручніках, расшытых пеўнямі”
вызначце:
1) ці супадае іх памер?
2) ці аднолькавая колькасць стоп у вершаваным радку?
1) а) так, супадае;                      2) а) аднолькавая;
    б) не, разыходзіцца.                   б) розная.
 14. З якіх вывучаных вамі твораў узяты наступныя радкі (назваць аўтара і твор):
а) Бедны хлопчык быў загнаны,
    У бацькоў нялюбы сын.
Б) Як жа позна,
Як позна – любімыя дзеці –
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем.
В) Урокі геаграфіі былі светам. Але той, хто дае найвялікшую радасць, можа прынесці і самае вялікае гора. Я любіў Антона Антонавіча, для мяне ён быў незвычайным чалавекам.
15. Каму з герояў аповесці “Сірочы хлеб” Я.Брыля належаць рэчы?
а) медзякі і паперкі ў хустачцы з туга заціснутым вузлом;
б) новыя боты з прарванай дзірачкай у адной халяве;
в) жоўты збанок, падвязаны за шыйку вяровачкай.

2 варыянт

1. Запішыце 4 словы, у якіх гукаў больш, чым літар.                          
                                                                                          ( правільны адказ-0,5б.)

2. Пастаўце націскі ў словах:  адзінаццаць, беларусы, статуя, алфавіт, слабы, крапіва, каменны, іскра, імя,камбайнер.                                                           5б.

3. Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца наступныя словы:
   Двойка, двайны, падвоіць, двойчы, абедзве, пяты, упяцерых                    3,5б.

4.Прачытайце сказы , выпраўце дапушчаныя ў іх недакладнасці і запішыце сказы правільна
  1. Над вадою трасе траву вецярок. 2.  А вось гэты тлусты пан, відаць, вялікая абжора. 3. Вецер павялічыўся, і восеньская імгла пачала пераходзіць у малы дождж.                                                                                                                 3б.

5. Зрабіць марфемны разбор наступных слоў:
  Малінавы, зрэдку, надрукаваны, выпрастаўшы , прадаўжальніца, дзесьці
                                                                                                                              3б.
6. У якіх прыкладах не  пішацца асобна:
  а) (не) ўзаранае поле
  б) (не) зважаючы
   в) ( не) супраць
   г) (не) высока                                                                                                  1б.
7. Запішыце вядомыя вам фразеалагізмы са словамі :
         вочы, галава, рука, нос
                                                              ( за кожны  фразеалагізм 1 б.)
8. Перакладзіце  словазлучэнні на беларускую мову
 загрустил по внукам, бегу за водой, поблагодарил их, извинить меня,
идут по бруснику, посмеивались над  Сашей
                                                                                                                              3б.
9.З якога твора герой?
      Данік_______
      Тэкля_______
      Гусляр_______                                                                                              3б.   

10.Успомніце  першыя радкі з верша Я. Коласа “ Ручэй” і вызначце памер верша.
2 б.
                                        
3 варыянт
1. Пастаўце націск у словах:
         крапіва, фартух, ціхенечка, грамадзянін, вусы, адзінаццаць, крыху, імя.
2. Дапішыце прыказкі і прымаўкі:
а) Пужаная варона –
б) Не спяшайся языком –
в) Век жыві –
г) Рана ўстанеш –
3. Да фразеалагізмаў падбярыце і запішыце словы, якія адпавядаюць ім па значэнні:
а) апусціць рукі –
б) блытацца пад нагамі –
в) за адным махам –
г) мазоліць вочы –
д) на адзін капыл –
4. Перакладзіце на беларускую мову:
         чей-то, щавель, медведь, областной, немилосердный, инженер, интеллигенция, счастье.
5. Ад назоўнікаў утварыце і запішыце прыметнікі з суфіксам –ск-:
         брат, юнак, Пінкавічы, горад, мастак, ткач, сусед, Парыж.
6. Праскланяйце лічэбнік сто дваццаць тры.
7. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:
а) За чыгуначным насыпам ляжалі роўна складзеныя дровы.
б) Валодзя Агейчык яшчэ ў вайну застаўся круглай сіратой.
в) Няўжо нельга перайсці такое балота па гэтым доўгім жардзінам?
г) На калегіі выступіў вопытны суддзя Наталля Пятроўна.
д) У мікрараёне пачала працаваць новая АТС.
8. Назавіце псеўданімы:
а) К.М. Міцкевіча;     б) І.Д. Луцэвіча;   в) Я.І. Скурко;       г) Алаізы Пашкевіч
10. Суаднясіце пісьменнікаў з іх творамі:
а) Я.Колас                            “Былі ў мяне мядзведзі”
б) У.Караткевіч                   “У старых дубах”
в) М.Лынькоў                      “Насцечка”
г) К.Чорны                     “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”
д) Я.Брыль                           “Ветэрынар”

                 Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
                                                         7 клас

Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Усяго
Балы

1.     Зрабіць арфаграфічны запіс слоў:
1. у глыбокай рэ [цц] ы - _____________________________
2. уважлівы гру [шч] ык - ____________________________
3. высокія пака [шч] ыкі - ____________________________
4. [з’л’] есу - _______________________________________
5. [с’н’эх] - ________________________________________
6. апынуцца ў лаву [сц] ы - ___________________________
7. вядомы дасле [чч] ык - _____________________________
8. пад воднай гла [дз’у] - _____________________________

2.     Размяркуйце пары слоў у табліцу:
Канюшня – стайня; сподак – спадніца; канюшына – дзяцеліна; талерантнасць – цярпімасць; плебісцыт – аб’яднанне; экспарт – увоз; асадка – ручка; бурштын – янтар; дыван – канапа; асобнік – экзэмпляр.

не з’яўляюцца сінонімамі
сінонімы

3.    Падбярыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі і дапасуйце ў патрэбным родзе прыметнікі:
1. дробь _____________________________________________________
2. валериана _________________________________________________
3. прибыль ___________________________________________________
4. кофе ______________________________________________________
5. туфля ______________________________________________________
6. ромашка __________________________________________________
7. котёнок ___________________________________________________
8. копыто ____________________________________________________
9. бельё ______________________________________________________
10. тополь ____________________________________________________

4.    Паставіць словазлучэнні ў творны склон, лічэбнікі запісаць словамі:
1,5 тоны, 1,5 кілаграма, 25 кніг, 852 экзэмпляры, 79 вучняў, 384 сталы.
______________________________________________________________
______________________________________________________________
______________________________________________________________

5.    Пастаўце дзеясловы ў другую асобу можнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу:
1 несці - _____________________________________________________
2 чытаць - ___________________________________________________
3 ісці - ______________________________________________________
4 зберагчы - _________________________________________________
5 паглядзець - _______________________________________________
6 спячы - ___________________________________________________
7 маляваць - _________________________________________________
8 класці - ____________________________________________________
9 чытаць - ___________________________________________________
10 плысці - __________________________________________________

6.    Выправіць памылкі:

Сказы з памылкамі
Правільна запісаныя сказы
1
Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, благаслаўляя зямлю, што плыла пад іх белымі крыламі.

2
Шчабечучы ля акна верабей кожную раніцу будзіў мяне.

3
Гледзячы ў неба пагоднае, сіняе, сэрца маё поўнілася хваляваннем.

4
Пажаўцеўшае лісце злятала з дрэў.

5
Любуючыся нерухомай і велічнай тайгой, мяне ахапіла трывога.

7.    Вызначыце, якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы:
Спачатку гром грымеў, пасля вятры затанцавалі.

Пакуль сады не наліліся сокам, над яблынямі не гулі чмялі.

А з пшанічнае мукі і выходзіць хлеб такі.

Люблю паблізу вогнішча сядзець: душы яно дае гаенне.

Насустрач нам ідуць людзі.

Калектыў наш невялікі, затое дружны.

Шляхам асноваскладання ўтвараюцца складаныя словы.

За тым домам рос вялікі дуб.

8.    Вызначыць стыль мовы, абгрунтаваць. Даць загаловак тэксту:
Доўгачаканая прыгажуня-вясна ўсё настойлівей стукае ў дзверы. Зіма адступае неахвотна. Доўгія ледзяшы звісаюць з дахаў дамоў. Чуваць чыстыя, меладычныя гукі капяжу. Нездарма сакавік называюць кропельнікам.

9.    Устанавіць аўтара і твор.
Часам зорка ўначы
     На яго кіне зрок,
     І хмурынка не раз
     Зазірне ў ручаёк.

10.                       Назавіце мастацкі прыём, разнавіднасць метафары, прыпадабненне з’яў прыроды да паводзін чалавека? 
                                                                
2015/2016 навучальны год

Заданне 1. Пазначце, у якіх  раздзелах навукі пра мову вывучаюцца:
гук  - 
марфема  
слова  - 
словазлучэнне - 
сказ - 
Заданне 2. Паставіць націскі ў словах:
Выпадак, гліняны, квартал, крыху, каменны, садавіна, спіна, рэмень, адзінаццаць.

Заданне 3. Запішыце назоўнікі ў форме склону, указанага ў дужках:
асфальт (прыназ. па + М.скл. адз.л.) - 
стараста (Т.скл. адз.л.) - 
конь (Р.скл.мн.л.) - 
скруха (Д.скл. адз.л.) -  
бездараж (Т.скл. адз.л.) - 
каліва (Р.скл. мн.л.) - 
шчаня (Д.скл. адз.л.) - 
Даніла (Т.скл. адз.л.) - 

Заданне 4. Да рускіх фразеалагізмаў падбярыце адпаведныя беларускія:
В кои-то веки - 
Без царя в голове - 
Бить биклуши - 
Втирать очки - 

Заданне 5. Суаднесці назвы твораў з іх персанажамі.
1
Малец

1
М.Багдановіч “Музыка”
2
Антон Антонавіч

2
Я.Колас Новая зямля
3
Антось

3
Я.Брыль “Сірочы хлеб”
4
Музыка

4
З.Бядуля “На каляды к сыну”
5
Цыпрук

5
І.Навуменка “Жуль Верн”

Заданне 6. Запішыце адказы ў такім парадку, каб атрымаўся тэкст.
1. Але памыляецца той, хто  думае, што вароны – няскладныя прастафілі.
2. Пра варон звычайна гавораць як пра дурных і нездагадлівых птушак.
3. Вароны не нападаюць толькі на моцных і спрытных звяроў.
4. Вароны часта крадуць у няўважлівых птушак яшчэ не апераных птушанят, з’ядаюць маленькіх лясных жывёлінак, не абароныных ад крылатага драпежніка.

Заданне 7. Запішыце правільна: асобна, разам, праз злучок:
(хто) б - 
якая (небудзь) -  
абы (чый) - 
пра  (яго) - 
каму (сьці) - 
(мне) ж - 
(хто) колечы - 
(абы) з (кім) - 
ні (хто) - 
ні (які) - 

Заданне 8. Знайдзіце словы, у якіх дапушчана арфаграфічная памылка. Запішыце гэтыя слова правільна:
1) радыё;                    4) Токіа;
2) партфоліо;             5) трыо;
3) сальфеджыё;          6) капрычыа;
7) Ватэрлоэ;        10) Адажыо.
8) камп’ютэр;
9) Антоніа;   

Заданне 9. Вызначце род назоўнікаў і запішыце  канчаткі прыметнікаў:

Род
1
Беларуск… жывапіс

2
Вугальн… пыл

3
Шырок… далонь

4
Калмат… сабака

5
Сучасн… моладзь

6
Балюч… мазоль

7
Паветран… струмень

8
Залат… медаль

Заданне 10. Хто з беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам дадзеных вершаваных радкоў?

1) Ніхто з дамашніх не згадае ,
 чым рэчка Костуся займае…
2) Каб любіць Беларусь нашу мілую,
трэба ў розных краях пабываць.
3) Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы,
Мы, беларусы,
Мы – народ такі.
4) А каб яшчэ ды быў жывы
кожны чацверты!

А)Алесь Ставер   
Б)Якуб Колас    
В) АнатольВярцінскі
Г)Рыгор Барадулін

Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры                 
                                                          VІІ клас 
                                          2016/2017 навучальны год

 1.Указаць колькасць гукаў у прапанаваных сказах.
Сказ
Гук
Колькасць
1) Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.
[с]

2) Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.
[ш]

3) Без галавы, што без рук.
[а]

4) Не адцягнеш, як ката ад мышы.
[т]

5) Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.
[й’]

6) Калі ёсць дзед - ёсць і абед, няма дзеда - няма і абеда.
[д]

7) Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.
[с]

2. Пастаўце дзеясловы ў другую асобу множнага ліку. Вызначце канчаткі.
Жаць – ; перачытаць -;
намаляваць – ; берагчы – ;
спячы – ; несці – ;
адказаць – ; паставіць – ;
перачытаць – ; класці – .

3. Запішыце словы па-беларуску.
Увертюра – ; директор – ;
компетентный – ; блондинка –;
командировка – ; демократия –;
двести рублей – ; кредит – ;
дефицит – ; инцидент – .

4. Выпішыце словы з нулявым канчаткам і патлумачце, ці існуе розніца паміж сцвярджэннямі: 1) у слове няма канчатка; 2) у слове нулявы канчатак.
Горача, зелень, імкнуўся, сцвярджае, пішуць, пароль, верабей, скажаш, свякроў, бясспрэчна, дробны, падышоў, па-мойму, паліто.

5. Замяніце фразеалагізмы дзеясловам у неазначальнай форме. 
Аддаць жыццё –;
Біць лынды –;
Блытацца пад нагамі –;
Мазоліць вочы-;
Кляваць носам –;
Зарубіць на носе –.

 6. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, а таксама адпаведныя дзеепрыслоўі. Абазначце суфіксы.
Прынесці, абклеіць, прыдбаць, вызваляць, зжаць, змалоць, зазелянець, пазычыць.

 7. Падкрэсліце, якія з  выдзеленых слоў з’яўляюцца прыслоўямі.
1) Сябрукі не вярнуліся дадому, пакуль не закончылі працу.
2) Ні вучням, ні настаўнікам пра асаблівасці тэсціравання пакуль нічога не вядома.
3) Васіль стаў наўколенцы поруч з Ганнай (І. Мележ).
4) Пункт гэты быў у баку ад гасцінца кіламетраў за сорак (К. Чорны).
5) Злева ўгору падымалася нагрувашчванне скал.
6) Калі ўзышло сонца, дзеці вярнуліся ўжо дадому.
7) Што мілей у свеце божым гэтых светлых берагоў, дзе бруяцца срэбрам рэчкі, дзе бары-лясы гудуць, дзе мядамі пахнуць грэчкі… (Я. Колас).
8) Калі ж ты забабонамі пакінеш нас карміць, над роднымі загонамі пятлю крутую віць?! (Я. Купала).
9) З усім класам настаўніца пайшла ў тэатр.

8. Запоўніце табліцу.

аўтар
назва твора

«Незагойная рака»

«Курган»

«На каляды к сыну»

«Стары бабер»

 9. Вызначце выяўленчыя сродкі мовы.
Узор: эпітэт – горкая доля.
Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,       І маркотныя месяца рожкі
Брызгі золата ў небе блішчаць,                  Праз марозную мглу зіхацяць.
                                                                                              М. Багдановіч. Зімовая дарога

10. Назавіце аўтара і назву верша наступных радкоў.
      Каб любіць Беларусь нашу мілую,
      Трэба ў розных краях пабываць…

Комментариев нет:

Отправить комментарий