Комплексная работа
11 клас
1. Тыя, хто вывучаў беларускую літаратурную мову ў
30-я гады XX стагоддзя, павінны былі завучваць напісанне слоў совет, большэвік, пролетарый, рэволюцыя, соцыялізм,
комуна, комунізм, комсамол, піонер, Комінтэрн, Профінтэрн, профсоюз і вытворныя
ад іх. Патлумачце, выключэннямі з якога правіла з’яўляліся гэтыя словы? Чаму
менавіта гэтыя?
Максімальная колькасць балаў – 4;
правіла – 1 бал;
тлумачэнне – 3 балы
2. З прапанаванага сказа выпішыце ўсе словы, у
якіх літар больш, чым гукаў.
На сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі,
засталася сям’я лебядзей. (М. Хведаровіч)
Адно слова – 0,5 бала
3. Запішыце
па-беларуску.
Исследование процесса речи – … ; пламенная речь – … ;
завёл речь о – … ; у парня непонятная речь – … ; об этом не было и речи – … ;
прямая (косвенная) речь – … .
Максімальная колькасць балаў – 3
4.
Праскланяйце лічэбнік 24859137.
Максімальная колькасць балаў – 2
5. Графічна
ўкажыце марфемы ў словах.
Капрызнічаць, прыкмета, адымжэць,
пайсці, адабраную, паклоннік.
Максімальная колькасць балаў – 3
6. Замяніце
назоўнікі ўскосных склонаў прыметнікамі. Новыя словазлучэнні запішыце.
Вушы свінні
– … ; вуліцы Брэста – … ; бераг Волгі – … ; прэмія Скарыны – … ; суд таварышаў – … ; дах з саломы – … ; сястра Косці – … ; перапынак на
абед – … ; курлыканне жураўля – … ; чалавек без імені – … .
Максімальная колькасць балаў – 5;
адно словазлучэнне – 0,5 бала
7. Патлумачце, чаму ў фразеалагізме даць гарбуза менавіта гарбуз, а не яблык, агурок, груша,
абраны як сімвал (знак) адмовы жаніху.
Максімальная колькасць балаў – 3
8. Укажыце, якім членам сказа з’яўляюцца
падкрэсленыя словы і якой часцінай мовы яны выражаны.
1. Ляцела ўпартае “алё” па правадах паштовых.
(М. Калачынскі)
2. Паміж
981 і 983 гадамі тураўскі князь
Тур быў пазбаўлены ўлады ў адным з найбольш буйных палітычных цэнтраў
тагачаснай Русі. (А. Рогалеў)
3. У яго перахапіла
дыханне. (У. Караткевіч)
4. Дзеда
ўсюды носяць ногі, і к нам прыйдзе на хвілінку адпачыць крыху з дарогі. (Я. Колас)
5. Пешы
коннаму не таварыш. (Прыказка)
6. На
сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі, засталася сям’я лебядзей. (М. Хведаровіч)
Максімальная колькасць балаў – 6
9. У прапанаваных сказах паспрабуйце замяніць як на што.
Патлумачце і запішыце вынікі праведзенага эксперыменту.
1. Усе глядзелі, як павольна і
велічна ўзыходзіла сонца.
2. Ніхто не заўважыў, як фокуснік
замяніў шалік на птушку.
3. Не ўсе заўважылі, як на сцэне
з’явілася новая дзеючая асоба.
Максімальная колькасць балаў – 3
10.Расстаўце знакі прыпынку, дайце агульную
характарыстыку сказа, пабудуйце схему.
Так добры бондар дзесяць разоў
перакідае з рукі на руку ім жа адабраную з залацістага правага дрэва і ім жа
выгаблеваную клёпку паварочвае ў бок сонца правяраючы на раўнінэ на звонкасць і
прыдатнасць для дзежкі ці цабэрака каб паставіць яе на адзіна ўгатаванае ёй
майстрам месца каб доўга служыла на радасць гаспадыні у рукі якой тая дзежачка
ці цабэрак патрапіць. (А. Кудравец)
Максімальная колькасць балаў – 3
11. Выпішыце купалаўскіх
персанажаў.
Старшына Карпенка, Несцерка,
Незнаёмы, шляхціц Завальня, Паўлінка, Гражына, Навум Прыговорка, Гусляр, Міхал
Тварыцкі, Аліндарка, Бандароўна, Андрэй Лабановіч, Гарлахвацкі, Машэка,
Кручкоў, Лявон Бушмар, Сцяпан Крыніцкі.
Кожны правільна выпісаны персанаж – 0,5 бала
II (РАЁННЫ) ЭТАП
РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫЯ ШКОЛЬНІКАЎ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
Комплексная работа
XI клас
2010/2011 навучальны год
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
Заданне
1. Аднавіце і запішыце літаратурныя формы слоў, якія ў дыялектным маўленні
змяніліся пад уплывам узаемнай перастаноўкі гукаў у межах аднаго слова
(метатэзы).
Максімальная
колькасць балаў – 5
сыродаўка
|
|
жараванак
|
|
жорваны
|
|
ганавіцы
|
|
праківа́
|
Заданне 2. Устанавіце адпаведнасць
паміж запазычанымі словамі і іх беларускімі адпаведнікамі, прыведзенымі ў
“Беларуска-расійскім слоўніку” М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925 г.).
Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.
Максімальная
колькасць балаў – 4 .
Запазычаныя
словы
|
Адпаведнікі
да запазычанняў са слоўніка М. Байкова і С. Некрашэвіча
|
А. індэкс
|
1. змеснік
|
Б. апельсін
|
2. дзівота
|
В. лібрэта
|
3. абеліск
|
Г. вастраслуп
|
4. азначнік
|
5. аранжык
|
|
Літарна-лічбавая адпаведнасць:
|
Заданне 3. Утварыце і запішыце ў табліцу новыя словы, замяніўшы паняцці, змешчаныя ў
дужках, іншамоўнымі адпаведнікамі грэчаскага паходжання.
Максімальная
колькасць балаў – 6.
Сэнсавая прымета слова
|
Агульны кампанент
|
Слова з адпаведным значэннем
|
1) ‘адзінка даўжыні, роўная 1000 метрам’
|
+ метр
|
кіламе́тр
|
2) ‘велічыня, якая характарызуе стан сістэмы’
|
+ метр
|
|
3) ‘прыбор для вымярэння хуткасці вярчэння’
|
+ метр
|
|
4) ‘вугламерны інструмент’
|
+ метр
|
|
5) ‘прыбор для вымярэння якасці малака’
|
+ метр
|
|
6) ‘прыбор для вызначэння тэмпературы і
вільготнасці паветра’
|
+ метр
|
|
7) ‘прыбор для вымярэння энергіі
выпраменьвання’
|
+ метр
|
Заданне
4. Запішыце назоўнікі ў
прапанаваных формах.
Максімальная
колькасць балаў – 5.
Назоўны склон, адз. лік
|
Родны склон, адз. лік
|
Родны склон, множны лік
|
выхавацелька
|
||
шасцярня
|
||
грэбень
|
||
рагавень
|
||
свердзел
|
Заданне 5. Запоўніце табліцу, аднавіўшы адносіны паміж фразеалагізмамі і іх
значэннем.
Максімальная
колькасць балаў – 5.
Фразеалагічны
адпаведнік
|
Значэнне
фразеалагічнай адзінкі
|
‘драмаць седзячы’
|
|
Калі з роду
баравік, то лезь, браце, у кошык.
|
|
‘вельмі даўно’
|
|
Ні села ні пала
|
|
‘невядома калі; ніколі’
|
Заданне 6. Назавіце спосаб утварэння прыведзеных слоў. Запішыце ўласныя прыклады,
якія адпавядаюць вызначанай папярэдне словаўтваральнай мадэлі.
Максімальная
колькасць балаў – 4.
Слова для аналізу
|
Спосаб словаўтварэння
|
Уласны прыклад па вызначанай мадэлі
|
знешне
|
||
знізу
|
||
зноў
|
||
змястоўна
|
Заданне 7. Назавіце, што стварае эфект камічнасці ў прыведзеным ніжэй беларускім
анекдоце. Адказ растлумачце.
Максімальная колькасць балаў – 4 (2 балы – за вызначэнне,
2 балы – за тлумачэнне).
Была
ў аднаго гаспадара жонка, вялікая гультайка. Надышло лета, паслаў яе мужык жыта
жаць. Яна-то пайшла, нажала адзін сноп, паставіла, легла ў цяньку і давай
спаць. Спала, спала, аж пакуль слонка зайшло. Увечары прыходзіць дахаты, дык
мужык пытае:
–
А што, колькі ж нажала?
А яна:
–
Стоі сноп!
Давай
мужык выхваляць на вёсцы жонку:
–
Аго, – кажа, – мая жонка работніца: сто і адзін сноп нажала!
І так гэта было тыдзень. Наняў мужык нешта з дзесяць фурманак гэтыя снапы
вазіць. Прыязджае – стаіць сноп, а жонка выцягнулася каля яго і спіць...
Эфект камічнасці заснаваны
на
Заданне 8. Вызначце,
што характарызуе развіццё беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя:
Максімальная колькасць балаў – 3.
а) актывізацыя
літаратурна-грамадскага руху і ўздым культурнага будаўніцтва
б) асаблівая ўвага да
рэлігійных каштоўнасцяў
в) развіццё забаўляльных
сцэнічных жанраў – камедый і вадэвіляў, у выніку чаго былі заснаваныя
літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Полымя”, “Узвышша”
г) вялікая колькасць
перыядычных мультымедыйных літаратурных выданняў
д) пераемнасць у
развіцці літаратуры з традыцыямі “Нашай Нівы”
е) творчы
канфлікт паміж маладзейшым пакаленнем літаратараў і пісьменнікамі-класікамі
часоў Антычнасці
ж) паралельнае
існаванне літаратуры Савецкай Беларусі і Заходняй Беларусі.
Заданне 9. Вызначце ідэйна-мастацкую адметнасць творчасці
Максіма
Гарэцкага:
Максімальная колькасць балаў – 6.
а) далейшае пашырэнне
гуманістычных ідэй Асветніцтва і Рэнесансу;
б) тэма вернасці роднай
зямлі, служэння інтэлігенцыі народу;
в) дакладнае
наследаванне традыцыям вуснай народнай творчасці;
г) глыбокі псіхалагізм,
імкненне знайсці “першапрычыну ўсякае істоты”;
д) гуманістычная
канцэпцыя пісьменніка, адпаведная мастацкай сістэме
рамантызму;
е) рэалістычная
праўдзівасць адлюстравання народнага жыцця;
ж) па-мастацку рэалістычная
праўда пра другую сусветную вайну, выкрыццё яе
антычалавечай сутнасці.
Заданне 10. Устаўце прапушчаныя
словы. Назавіце аўтара (псеўданім, сапраўднае імя), твор.
Максімальная
колькасць балаў – 6
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З ________________ ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, ___________ яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З ________________ ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, ___________ яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Няма
на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх _________, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму...
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх _________, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму...
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Комплексная
работа
XI клас 2010/2011 навучальны год
ДАВЕДКІ
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
5
|
4
|
6
|
5
|
5
|
4
|
4
|
3
|
6
|
6
|
48
|
Заданне 1.
сыродаўка
|
сыровадка
|
жараванак
|
жаваранак
|
жорваны
|
жорнавы
|
ганавіцы
|
нагавіцы
|
праківá
|
крапівá
|
Заданне 2.
Каментарый. 1
бал за правільна вызначаную пару.
Правільны адказ: А4Б5В1Г3
Заданне 3.
Сэнсавая прымета слова
|
Агульны кампанент
|
Слова з адпаведным значэннем
|
1) ‘адзінка даўжыні, роўная 1000 метрам’
|
+ метр
|
кіламе́тр
|
2) ‘велічыня, якая характарызуе стан сістэмы’
|
+ метр
|
пара́метр
|
3) ‘прыбор для вымярэння хуткасці вярчэння’
|
+ метр
|
тахометр
|
4) ‘вугламерны інструмент’
|
+ метр
|
пантометр
|
5) ‘прыбор для вымярэння якасці малака’
|
+ метр
|
лактометр
|
6) ‘прыбор для вызначэння тэмпературы і
вільготнасці паветра’
|
+ метр
|
псіхрометр
|
7) ‘прыбор для вымярэння энергіі
выпраменьвання’
|
+ метр
|
балометр
|
Заданне 4.
Назоўны склон, адз. лік
|
Родны склон, адз. лік
|
Родны склон, множны лік
|
выхавацелька
|
выхавацелькі
|
выхавацелек
|
шасцярня
|
шасцярні
|
шасцерань (і
шасцерняў)
|
грэбень
|
грэбеня
|
грэбеняў
|
рагавень
|
рагаўня
|
рагаўней
|
свердзел
|
све́рдла
|
све́рдлаў
|
Заданне 5.
Фразеалагічны адпаведнік
|
Значэнне фразеалагічнай адзінкі
|
акуні цягаць (табаку важыць; дзяды вадзіць; борухі вадзіць; носам
вадзіць)
|
‘драмаць седзячы’
|
Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык.
|
‘распачаць якую-небудзь
справу, лічачы здольным выканаць яе’
|
за дзедам шведам (за каралём Гарохам, як людзей было троху; не за нашай
памяццю)
|
‘вельмі даўно’
|
ні села ні пала
|
‘неспадзявана, нечакана’
|
на святыя ніколі (на святыя Міколы або ніколі; на святы Адам; тады, хіба,
перастане, як сарока бела стане)
|
‘невядома калі; ніколі’
|
Заданне 6.
Слова для
аналізу
|
Спосаб
словаўтварэння
|
Уласны
прыклад па вызначанай мадэлі
|
знешне
|
суфіксальны
|
зручна
|
знізу
|
прыставачна-суфіксальны
|
знутры
|
зноў
|
прыставачна-нульсуфіксальны
|
знарок
|
змястоўна
|
суфіксальны
|
змрочна
|
Заданне 7.
Эфект камічнасці трымаецца на аманіміі спалучэння злучніка і
з лічэбнікам сто, што проціпастаўляецца дыялектнай форме дзеяслова стоі,
якая запазычана з польскай мовы.
Заданне 8.
Каментарый. 1 бал за кожны
правільны адказ.
Правільныя адказы: а, д, ж.
Заданне 9.
Каментарый. 2 балы за кожны
правільны адказ.
Правільныя адказы: б, г, е.
Заданне 10.
Каментарый. 1 бал за кожны
правільны адказ.
Правільныя адказы:
1. грымучага
1. грымучага
2.
бяссмерця
3. нетраў
4. Максім Танк
5. (Яўген Іванавіч) Скурко
6. “Родная мова”.
3. нетраў
4. Максім Танк
5. (Яўген Іванавіч) Скурко
6. “Родная мова”.
Комплексная работа
11 клас
Варыянт 1
1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы (1 бал за кожны
правільны адказ, максімальна 9 балаў):
Род літаратуры
|
Аўтар – творчае імя
|
Аўтар – сапраўднае імя
|
Твор
|
Жанр
|
Ідэя і яе ўвасабленне
|
Характэрная цытата – ілюстрацыя з твора
|
Лірыка
|
Максім Багдановіч
|
Філасофская/
патрыятычная лірыка |
Ідэя неўміручасці народнага духу, адраджэння
роднага краю
|
|||
Ліра-эпас
|
Якуб Колас
|
Аўтабіяграфічны твор. Шырокае адлюстраванне
народнага побыту і прыроды. Філасофская ідэя зямлі і волі.
|
Мой родны
кут, як ты мне мілы!
|
|||
Драма
|
Іван Луцэвіч
|
Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў
вызвалення Бацькаўшчыны.
|
Сымон: На вялікі сход! Па
Бацькаўшчыну!!!
|
Правільныя адказы:
Максім Багдановіч / “Санет” (“Паміж пяскоў
Егіпецкай зямлі...”)/ радок з твора
Канстанцін (Міхайлавіч) Міцкевіч / “Новая зямля” /
паэма
Янка Купала / “Раскіданае гняздо”/
сацыяльна-філасофская драма (не прымаюцца адказы гістарычная драма,
сацыяльна-пабытовая драма, звычаёвая драма)
2. Знайдзіце адзін лішні, адасоблены элемент у пераліку і растлумачце свой
выбар (1 бал за адказ, 1 бал за тлумачэнне, максімальна 2 балы):
“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Бандароўна”, “Люцыян
Таполя”, “Пошукі будучыні”, “Будзем сеяць, беларусы!”, “Кветка пажоўклая”,
“Гандлярка і паэт”.
Правільны адказ:
“Будзем сеяць, беларусы!” – твор лірычнага роду літаратуры (верш). Астатнія
творы належаць да эпасу або ліра-эпасу.
3. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя
аўтара, час напісання твора (1 бал за кожны правільны адказ,
максімальна 9 балаў):
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся _________________________ жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такіх _______________, глыбокага мора
І гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над __________________ і над песняй маёй, –
Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом __________________ у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калі ж ападзе і развеецца дым
І нівы васкросшыя закаласяцца, –
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце,
____________________ дасі іх сярэбраны гром
І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.
Правільныя
адказы:
цяжкога, нетраў,
будучыняй, незгасальным, Цымбалам.
“Родная мова”.
Максім Танк – Яўген (Іванавіч) Скурко.
1943 (у часы Вялікай
Айчыннай вайны).
Варыянт 2
1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы (1 бал за кожны
правільны адказ, максімальна 9 балаў):
Род літаратуры
|
Аўтар – творчае імя
|
Аўтар – сапраўднае імя
|
Твор
|
Жанр
|
Ідэя і яе ўвасабленне
|
Характэрная цытата – ілюстрацыя з твора
|
Лірыка
|
“Явар і каліна”
|
Пейзажная / філасофская лірыка
|
Ідэя вечнасці жыцця, кахання, гармонія чалавека
і прыроды. Адухаўленне вобразаў дрэваў
|
|||
Эпас /
ліра-эпас |
Канстанцін Міцкевіч
|
Аўтабіяграфічны твор. Шырокае адлюстраванне
народнага побыту і прыроды. Філасофская ідэя зямлі і волі.
|
Мой родны
кут, як ты мне мілы!
|
|||
Янка Купала
|
Сацыяльна-філасофская драма
|
Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў
вызвалення Бацькаўшчыны.
|
Сымон: На вялікі сход! Па
Бацькаўшчыну!!!
|
Правільныя адказы:
Янка Купала / Іван Луцэвіч / радок з твора
Якуб Колас / “Новая зямля” / паэма
Драма / Іван Луцэвіч / “Раскіданае гняздо”
2. Знайдзі адзін лішні, адасоблены элемент у пераліку і растлумач свой выбар (1 бал за адказ, 1 бал за тлумачэнне, максімальна 2 балы):
Барока, сентыменталізм, аповесць, кульмінацыя, рэалізм,
паэма, раман, рамантызм, класіцызм.
Правільны адказ:
кульмінацыя (элемент сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора; усе іншыя тэрміны
абазначаюць мастацкія сістэмы або жанры).
3. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя
аўтара, год яго нараджэння (1 бал за кожны правільны
адказ, максімальна 9 балаў):
Вобразы
мілыя роднага краю,
____________ і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
____________ і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае
ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя ______________і жальбы нядолі,
Поўныя ___________ красы?
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя ______________і жальбы нядолі,
Поўныя ___________ красы?
Толькі
я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
___________ мілай красой.
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
___________ мілай красой.
Чуецца гоман мне спелае
нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчаслівы,
Песня ___________ дубоў...
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчаслівы,
Песня ___________ дубоў...
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.
Правільныя
адказы:
Смутак, смутку, смутнай,
Ззяючы , магутных.
“Родныя вобразы”.
Якуб Колас – Канстанцін
(Міхайлавіч) Міцкевіч.
1882.
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
11 клас
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
25 лістапада 2012 г.
Заданне 1. Вызначце, колькі разоў гукі, якія
ўваходзяць у слова сейбіт, сустракаюцца ў вершаванай страфе. Запішыце ў
транскрыпцыі словы з гэтымі гукамі. Хто аўтар гэтых радкоў?
Максімальная колькасць балаў – 5.
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам
Заданне 2. Што б вы
прапанавалі апрануць беларускай жанчыне, беларускаму мужчыну, а што падышло б і
жанчыне, і мужчыну? Адказ патлумачце.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Андарак, бекеша, бравэрка, бурнос, магерка, намітка, паддзёўка, паланцін.
Заданне 3. Трэба прыдумаць і запісаць як мага больш
словазлучэнняў або кароткіх сказаў са словам гісторыя. Кожны раз слова павінна ўжывацца з іншым
значэннем.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Заданне 4. Утварыце сказы, ужываючы прыведеныя словы ў форме
творнага склону адзіночнага ліку:
Максімальная колькасць балаў – 3.
адказ
|
||
1.
|
горад Мсціслаў
|
|
2.
|
князь Мсціслаў
|
|
3.
|
горад Магілёў
|
|
4.
|
дзяржаўны дзеяч Калінін
|
|
5.
|
горад Калінін
|
|
6.
|
Рыгор Барадулін
|
Заданне 5. У якіх выпадках часціца не набывае
сцвярджальнае значэнне? Адказ падмацуйце прыкладамі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Заданне 6. Ад прапанаваных слоў утварыце новыя.
Максімальная колькасць балаў –3.
прыставачным
спосабам:
|
прыставачна-бяссуфіксным
|
|
1. |
цыклон ®
|
зіма ®
|
2. |
парадак ®
|
служыць ®
|
3. |
ісці ®
|
хапаць ®
|
Заданне 7. У рэпліках дыялога вызначце тыпы сказаў.
Пры сказе пастаўце адпаведную лічбу: 1 – непадзельны, 2 – аднасастаўны, 3 –
няпоўны.
Максімальная колькасць балаў – 4.
-
Ты
вучыцца думаеш?
-
Так.
Я цвёрда рашыла.
-
Заяву
падала ўжо?
-
Не, збіраюся.
-
Куды?
– запытаўся ён.
-
У
сельскагаспадарчы тэхнікум.
-
О! –
усклікнуў Швед, ажывіўшыся. – Іншага ад цябе і не чакаў.
Т. Хадкевіч
Заданне 8. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Пісьмова
ахарактарызуйце сказ паводле структуры. Графічна абазначце члены сказа.
Пабудуйце схему сказа.
Максімальная колькасць балаў – 7
Якуб
Колас глыбока разумеў прыроду быў выключна праніклівым і назіральным заўважаў
тое што для іншых заставалася непрыкметным а потым з вялікай цеплынёй і
задушэўнасцю любоўю і захапленнем з надзвычайным майстэрствам ён перадаваў усё
гэта ў сваіх творах (С.Грабчыкаў).
Заданне 9. Якія сродкі мастацкай выразнасці
выкарыстаны ва ўрыўках вершаў Максіма
Танка?
Максімальная колькасць балаў – 6 (0,5 б. за кожны правільны адказ).
1.
Часам вецер дрэвы, зачапіўшы гужам,
Доўга іх пілуе месяца сярпом
I снуе на плоце белы снежны
кужаль
З доўгай снежнай песняй за
сляпым акном.
АДКАЗ :__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
2. Мая
хата – з краю.
I ў таго, хто жыве ў ёй,
Усе дні – клапатлівыя,
Усе ночы – бяссонныя,
Усе лавы – занятыя,
I ніколі не гуляюць,
Ні хвіліны не святкуюць
Ні печ, ні качарэжнік,
Ні міскі, ні лыжкі,
Ні конаўкі, ні цымбалы.
АДКАЗ _________________________________________________________________________
________________________________________________________________________________
3.
Сцены і неба кавалак між кратаў,
Быццам далёкі азораны шлях.
Ціха.
Крокі наглядчыкаў.
Кашаль з апошніх этапаў.
Вершы – парваныя думкі ў руках.
АДКАЗ ___________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Заданне 10. З прыведзеных ўрыўкаў літаратуразнаўчых
прац вядомых беларускіх даследчыкаў вызначце, пра якога беларускага пісьменніка
ідзе гаворка.
Максімальная колькасць балаў – 6.
А) “…Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам (а ён працаваў як паэт,
празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і
сцэнарыст), магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура.
Асаблівая заслуга
________ перад беларускай літаратурай у
стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы, дзе пісьменнік узняў шырокія пласты
нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны
свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Як сталы
пісьменнік з адметным лірыка-рамантычным талентам раскрыўся ________ у
апавяданнях “Лятучы Галандзец”, “Паром на бурнай рацэ”, у аповесцях “Цыганскі
кароль” і “Сівая легенда” і інш. Гэта проза вызначаецца рамантычнай акрыленасцю
і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і патрыятычным пафасам,
надзвычайнай пазнавальнасцю і гуманістычным зместам.” (Анатоль
Верабей)
Б) “________ - майстар буйных празаічных жанраў – рамана і
аповесці. У гісторыю літаратуры ўвайшоў як пясняр сучаснасці, майстар складаных
сюжэтаў, адкрывальнік характараў, народжаных зменлівым часам…Усе самыя важныя
падзеі, што адбываліся ў нашай краіне на працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў
знайшлі адлюстраванне ў яго творах…Сучаснае часта перагукваецца ў пісьменніка з
мінулым і скіраванае ў будучыню, і
многія творы аўтара прысвечаны моладзі, глыбока раскрываюць
узаемаадносіны старэйшага і малодшага пакаленняў, бацькоў і дзяцей.” У справядлівасці сказанага можна пераканацца,
вывучаючы раман “Сэрца на далоні”, аповесць “Ахвяры” і інш. (Мікола Мішчанчук)
В) “Радзіма _________ — Навагрудчына, старажытны і багаты
край. Мінулае родных мясцін і сённяшнія
праблемы пісьменнік ведае добра, як сваю біяграфію. Ён перакананы, што хараство
зямлі, вопыту землякоў, цяжару чалавечых лёсаў і багацця характараў яму ніколі
не ўдасца вычарпаць, як не ўдалося гэта славутым папярэднікам — А. Міцкевічу,
У. Сыракомлі… Прыглядзеўшыся да любімых
вобразаў ________, якія выступаюць носьбітамі ідэй аўтара, яго філасофіі быцця,
мы заўважаем сістэму ўдумліва адабраных станоўчых характараў — ад
дзівакоў-жартаўнікоў і няўдачнікаў да трагічных ахвярнікаў і змагароў…У
гісторыі сваёй сям’і пісьменнік таксама бачыць тыповыя прыкметы лёсу беларусаў
ХХ стагоддзя. Ён не аднойчы падкрэсліваў гэта ў сваіх апавяданнях, аповесці
“Сірочы хлеб”, рамане “Птушкі і гнёзды”, шырока выкарыстоўваючы аўтабіяграфічныя матэрыялы.” (Уладзімір Калеснік)
Адказы: А)__________________________
Б)__________________________________
В)__________________________________
Заданні 1 этапу рэспубліканскай алімпіяды па
беларускай мове і літаратуры
11 класс
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
Заданне 1. Запішыце такія
беларускамоўныя адпаведнікі, каб словы ў іх не паўтараліся.
Максімальная колькасць балаў – 4.
1. Жарить
мясо - ………………….., жарить сало - ………………….., жарить горох - …………………...
2.
Деловые бумаги - ………………….., деловые связи - ………………….., деловая критика -
…………………..
3.
Избавиться от прошлого - ………………….., забыть о страшной напасти - …………………...
Заданне 2. Дадзены словы-япанізмы (запазычаныя беларускай мовай
з японскай): айкідо, бусідо, дайкон, івасі, кавасакі, караоке, мікада, нунчакі,
рыкша, соя, сумо, тамагочы, фугу.
Выберыце толькі тыя з іх, якія адносяцца да
ўказаных лексіка-семантычных груп. Запішыце:
Максімальная колькасць балаў – 5.
1
|
Спартыўная тэрміналогія
|
|
2
|
Назва чалавека
|
|
3
|
Найменні жывел
|
|
4
|
Найменні раслін
|
|
5
|
Найменні гульняў, забаў
|
Заданне 3. Падбярыце аднаслоўныя
сінонімы да наступных вядомых фразеалагізмаў. Запішыце.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Вадой не разальеш - …………………………………
Лісам падшытыя - …………………………………..
Блёкату аб`еліся - …………………………………..
Біць лынды - ………………………………………..
Кропля ў кроплю - ………………………………....
Заданне 4. У якіх словах есць гук [дж].
Максімальная колькасць балаў – 4.
1. дождж; 2 . лічбіна; 3. дрожджы
; 4. шматжанравы ; 5. аджаваць; 6. джынсы ; 7. індычка; 8. таджыскі;9. пошта.
___________________________________________________________________
Заданне 5. Якія з названых
факультэтаў даюць магчымасць рэалізаваць сябе ў некалькіх напрамках прафесійнай
дзейнасці? Адказ абгрунтуйце.
Максімальная
колькасць балаў – 3( 2 за правільны
адказ+1 за абгрунтаванне).
А. гісторыка-культурны;
Б. гісторыка-літаратурны;
В. гістарычна-культуралагічны;
Г. гісторыка-філалагічны;
Д. гістарычна-філалагічны.
Заданне 6. Растлумачце, на чым заснаваны эфект камізму ў імправізацыі на вядомую казку.
Пусціў Іван-царэвіч залатую стралу, і звалілася страла ў
балота, і пайшоў Іван-царэвіч яе шукаць… Але не дайшоў, бо яго жаба задушыла…
Максімальная колькасць балаў – 5.
Заданне 7. Запоўніце табліцу, вызначыўшы
стыль, тып тэксту, сродкі і тып сувязі ў ім. Дапоўніце тэкст уласнымі
арыгінальнымі азначэннямі.
|
Максімальная колькасць балаў – 9.
Стыль (1 бал)
|
Тып (1 бал)
|
Сродкі і тып сувязі (4 балы)
|
|
…Вясна,
лета, восень, зіма... За імі – зноў: вясна, лета, восень, зіма... Падае ў
зямлю зерне – новае насенне... Зелянеюць дрэвы, кусты і жаўцеюць, скідваюць з
сябе лісце... Прылятаюць з выраю птушкі і адлятаюць у вырай... Святло –
цемра, дзень – ноч... І зноў: святло – цемра, дзень – ноч... Узыходзіць сонца
і заходзіць... І ўсё гэта, увесь гэты кругазварот, дзеля чаго? Няўжо толькі дзеля
таго, каб жыў я? А я ... Дзеля чаго жыву я?.. Каб расказаць, што да мяне жылі
ўжо людзі? А можа... Зусім дзеля іншага? Чаго?
(Паводле Б. Сачанкі)
|
|||
Дзеля
чаго жыву
я?..
Каб_______________________________________________________________________________________________________________________________________________
Каб_______________________________________________________________________________________________________________________________________________
Каб_______________________________________________________________________________________________________________________________________________
(3 дадатковыя
балы: ацэньваецца арыгінальнасць і глыбіня)
|
Заданне 8. Запішыце
аднаслоўныя беларускія адпаведнікі
Максімальная колькасць балаў – 10
Пребывание
в гостях - ……………………………………….
Впасть
в детство - ……………………………………………
Пасхальный
- …………………………………………………
Большущий
- …………………………………………………
Верёвочный
- ………………………………………………..
Гребля
- ……………………………………………………..
Пророчество
- ………………………………………………
Напиток
из берёзового сока - ……………………………..
Довести
до нервного состояния - …………………………
Детёныш
белки - …………………………………………..
Заданне 9. Запішыце, героямі якіх твораў з`яўляюцца наступныя персанажы: Славік Шыковіч, Пятро Шапятовіч, Вольга Ляновіч. Хто аўтар гэтых
твораў?
Максімальная колькасць балаў – 4
Заданне 10. Прыгадайце факты
біяграфіі князёўны, якая пры жыцці мела тры імені. Запішыце імёны
асветніцы і ўкажыце, па якой прычыне ёй было дадзена кожнае імя.
Максімальная колькасць балаў – 3.
Заданні 1 этапу
рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
11 класс
2016/2017 навучальны год
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
Заданне 1. Запішыце ў
транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца
прыведзеныя прыказкі.
1)
Зняўшы галаву, па
валасах не плачуць. 2) З песні слова не выкінеш. 3) З хараства вады не нап’ешся. 4) Без хлеба яда – да парога хада.
Транскрыпцыя
|
Сітуацыя
|
|
1.
|
||
2.
|
||
3.
|
||
4.
|
Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 2. Падбярыце
перыфразы да наступных слоў.
Неба–_________________________________________________;
жаўранак -
______________________________________________;
лес–____________________________________________________;
бабёр-________________________________________________;
зязюля-______________________________________________;
вайна –
______________________________________________;
бульба–______________________________________________;
радзіма – ____________________________________________
.
Максімальная колькасць балаў –4.
Заданне
3. Дзеяслоў біць мае больш за 10 значэнняў, сярод якіх: 'наносіць
удары, збіваць каго-н.', "наносіць паражэнне', 'страляць, абстрэльваць' і інш. У спалучэнні з якім назоўнікам гэты дзеяслоў мае значэнне – “святкаваць
перамогу' і 'празмерна хваліцца чым-небудзь'? Запішыце словазлучэнне.
____________________________________________________________________
Максімальная колькасць балаў – 2.
Заданне 4. Прачытайце тэкст. Знайдзіце словы з
арфаграфічнымі памылкамі. Выпішыце іх у табліцу і растлумачце правапіс.
Нядаўна яшчэ тут шумела залатым калоссем збажына, а
над ёй, у шырокім блакіце неба, незмоўклымі званочкамі ліліся песні вясновых
жаўрукоў.
У канцы лета жыта зжалі і па ўсім полі паставілі
залацістыя сцірты духмянай саломы.
У адно вераснёўскае ранне ўвесь ржэўнік раптам
застракацеў рамонкам. Яго столькі тут закрасавала, што поле зрабілася белае.
Летам густая збажына ўсё цяпло забірала, недаючы
кветкам падняць да сонца свае белыя галоўкі. Цяпер жа рамонкі дружна
застракацелі на пачэрнелым ржэўніку.
Слова з арфаграфічнай памылкай
|
Нарматыўнае напісанне
|
Правіла
|
Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне
5. Запішыце фразеалагізмы з кампанентам вецер,
якім адпавядаюць наступныя лексічныя значэнні.
Значэнне фразеалагізма
|
Фразеалагізм
|
1) ‘у каго-небудзь няма грошай’
|
|
2) ‘хто-небудзь вельмі легкадумны, несур’ёзны’
|
|
3) ‘назад не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь; пра
безнадзейныя пошукі каго-небудзь’
|
|
4) ‘рабіць што-небудзь сабе на шкоду’
|
Максімальная колькасць балаў – 4 (1 бал – за кожны
правільна ўказаны фразеалагізм).
Заданне 6. Перакладзіце
на беларускую мову. Словазлучэнні запішыце ў левы слупок, а спалучэнні слоў,
якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, – у правы.
В зависимости от сведений, благодаря соседу, не
обращать внимания на жару, в течение зимы, исходить из соображений, ответить на
запрос, исходя из
соображений, благодарить товарища, наподобие гриба, испытать беду.
Словазлучэнні
|
Спалучэнні слоў
|
Максімальная
колькасць балаў – 5.
Заданне
7. Выкарыстоўваючы
галоўную частку «Вясна яшчэ вернецца», складзіце складаназалежныя сказы са
значэннем умовы, прычыны, мэты, уступкі. Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 8. Суаднясіце
словы і прыведзеныя значэнні.
А) тэрцэт
Б) трыпціх
В) трылогія
Г) трыо
Д) дактыль
Е) амфібрахій
|
1) тры адносна самастойныя творы, якія
аб’ядноўваюцца ў адзіны цыкл агульнасцю задумы, галоўных герояў, пераемнасцю
сюжэта;
2) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца першы склад;
3) трохрадкоўе;
4) ансамбль з трох выканаўцаў;
5) паэтычны твор з трох адносна самастойных вершаў;
6) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца другі склад.
|
Максімальная колькасць балаў –3.
Заданне 9.
Запоўніце пропускі ў наступных
выказваннях.
1)_______________________ – творы старажытнай літаратуры, у якіх
запіс дакладных звестак пра пэўныя падзеі, сведкам якіх быў летапісец,
спалучаўся з літаратурна апрацаванымі паданнямі пра падзеі ранейшыя, мінулыя.
2) Шматзначны
вобраз, від іншасказання, які асноўваецца на падабенстве ці агульнасці
прадметаў, з’яў і заключаецца ва ўмоўным абазначэнні сутнасці якой-небудзь
з’явы, у літаратуры называецца ___________________________.
3) _____________________ –
урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы.
Максімальная колькасць балаў – 3 (1 бал – за кожнае
правільна адноўленае слова).
Заданне 10.
Па фактах біяграфіі, творах, некаторых характарыстыках “пазнайце” пісьменніка.
Устанавіце адпаведнасць і запішыце адказ у форме “лічба – літара”
(напрыклад, 6Е).
1. Сын беззямельнага арандатара, затым – сам дробны арандатар,
чорнарабочы бровара, бібліятэкар, супрацоўнік, а пасля і рэдактар адной з
першых легальных беларускіх газет.
|
А. Алесь Бачыла
|
2. У Адэсе прайшло яго “першае маленства”. На пятым годзе жыцця
апынуўся ў Беларусі, у вёсцы Загора. Гэта “другое маленства”, што ўвайшло ў
памяць і ўразіла багаццем прыроды, яркасцю і арыгінальнасцю беларускіх
народных святаў, звычаяў, прыгажосцю роднай мовы.
|
Б. Кандрат Крапіва
|
3. Толькі ў 1911 г., пасля заканчэння
ніжагародскай гімназіі, лёс падараваў яму першую свядомую сустрэчу з роднай Беларуссю.
|
В. Янка Брыль
|
4. Майстар байкі, непераўзыдзены сатырык у паэзіі, прозе,
драматургіі; яго слова ў навуцы таксама было важкім і значным, асабліва для
свайго часу.
|
Г. Янка Купала
|
5. Стварыў “энцыклапедыю
сялянскага жыцця”.
|
Д. Якуб Колас
|
6. Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка
далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку (“Радзіма мая дарагая” і
інш.). На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх
паэтаў, “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” А. Талстога і інш.
|
Е. Максім Багдановіч
|
Максімальная колькасць балаў –
6 (1 бал – за кожную правільна ўстаноўленую адпаведнасць).
Комментариев нет:
Отправить комментарий