Алімпіядныя заданні 8 клас

Комплексная работа
1 варыянт
1. Утварыце па пяць прыслоўяў ад назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў.
2. Перакладзіце на беларускую мову наступныя спалучэнні слоў:
а) заботился о своих птицах;                      г) они смеялись над ним;
б) пиши по старому адресу;                       д) друг моложе меня.
в) летит быстрее птицы;
3. У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску трэба напісаць літару ы?
а) р..зюме;                    д) вет..ран;
б) інт..лект;                  е) інц..дэнт;
в) інж..нер;                   ж) д..станцыя;
г) д..рэктар;                  з) гард..роб.
4. Вызначце словы, якія трэба пісаць асобна:
а) (на)працягу;                г) (на) досвітку;
б) (абы) як;                      д) (як) след;
в) (раз)пораз;                   е) (сюды) туды.
5. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі, і запішыце выпраўленыя варыянты.
а) Пад акном раслі самыя найпрыгажэйшыя кветкі.
б) І расце Кастусь няўмекай, бо адольвае яго лянота.
в) “Дуб, унучак, цвярдзейшы ад клена”, - кажа дзед.
6. Вызначце від сувязі слоў, пазначце галоўнае слова, назавіце тып словазлучэння:
а) прыгожы з твару;
б) наша Бацькаўшчына;
в) падарунак ад душы;
г) падзякаваць матулі;
д) прыехать дахаты.
7. Складзіце сказы, каб у іх інфінітыў выконваў сінтаксічную функцыю:
а) дзейніка;   б) выказніка;    в) дапаўнення;      г) азначэння;      д) акалічнасці.
8. Знайдзіце “чацвёртае лішняе”, улічыўшы асаблівасці канчаткаў назоўнікаў у форме роднага склону.
а) дуб, млын, Мінск, твор;
б) пеніцылін, суп, луг, завод;
в) пейзаж, твар, узвод, гук;
г) лаўсан, Мінгаз, асот, рамантызм;
д) статак, сінус, абед, пасьянс.
9. Разам з нумарам сказа выпішыце выдзеленае слова і напішыце, да якой часціны мовы яно адносіцца.
а) Я ўспамінаю сыраежкі, што мы на вогнішчы пяклі.
б) Вакол ляжала маўклівае пустое поле.
в) Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.
г) І шыла, і мыла, і прала, і ткала – усё языком.
д) Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём.


10. Вызначце стыль і тып тэксту. Абгрунтуйце свой вывад.
         Наіўнае юнацтва! Табе здаецца, што ты выключнае, што ты самае разумнае, мудрае, не падобнае на ўсіх, і жаданні ў цябе недасягальныя! Не адразу да цябе прыходзіць разуменне, што “як усе” – гэта не дакор; мудрасць, разуменне і чалавечая вартасць якраз у тым, каб раўняцца на ўсіх – на людзей, на калектыў, на чалавецтва. Не адразу ты пачынаеш разумець, што хараство не ў тваіх незямных марах, не ў тваім імкненні да выключнасці, а ў жыцці людзей. Людзі выпрацавалі самае прыгожае, высакароднае, карыснае, разумнае і ў навуцы, і ў мастацтве, і ў адносінах паміж сабою – у каханні, у сям’і. З разумення гэтых надзвычай простых ісцін і пачынаецца твая сапраўдная сталасць, юнак.
11. Прывядзіце прыклады пейзажнай, грамадзянскай, філасофскай і інтымнай лірыкі ( 1-2 творы)
12. Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Вызначце, двухскладовым ці трохскладовым памерам напісаны верш М.Багдановіча “Раманс”, на які склад падае націск, як называецца такі памер?
а) ямб;       б) харэй;       в) дактыль.
13. У вершы “Слуцкія ткачыхі” вобраз васілька – сімвал Бацькаўшчыны, народнага мастацтва.
Прывядзіце прыклады сімвалаў з вядомых вам вершаў, народных песень і растлумачце, чаму гэтыя вобразы сталі сімвалічнымі.
14. З якіх вывучаных вамі твораў узяты наступныя радкі (назваць аўтара і твор):
а) “Маці выйшла з хаты. У рыжым, старым, кругом палатаным кажусе, у шарсцяной хустцы, якую Сцяпан купляў у Мінску яшчэ да арміі”.
б) “У гэтым жаўтавата-шэрым брудным святле вялікая рака сціхла, быццам засаромеўшыся таго, што нарабіла ў мінулую ноч. Усё яшчэ было ветрана, але нізавы вецер даў месца верхавому, і той сагнаў хвалю, разгладзіў сваім подыхам нахмураную паверхню ракі”.
в) “Як жывая, паўстала ў памяці маці – маладая і прыгожая, але не такая прыветная і пяшчотная, як была заўсёды, а з гаротай на твары па ім, яе сыну”.
15. Растлумачце, чым блізкія паміж сабой алегорыя і метафара.



2 варыянт

1. Вызначыць , дзе фанетычнае падаўжэнне зычных гукаў, а дзе- марфалагічнае падваенне:
 Галлё, вясенні, расстрэл, конны, аддаць, дрэнна, ламачча, рунню 4б.
                                                                           ( правільны адказ-0,5б.).
2. Зрабіць марфемны разбор:
   Па-людску, разгублены, хараство, узбярэжжа, сінь ,здалёк  3б.                     
 3. Вызначце род  назоўнікаў. Дапішыце канчаткі назоўнікаў.
Спел… кальрабі, цікав…папуры, керамічн… кашпо, калмат.. грызлі
                                                                                                              2б.                                                                                                                                                                                                                                      4.Складзіце сказы так, каб прыведзеныя спалучэнні слоў у адным выпадку ўжываліся як свабодныя, а ў другім - як  устойлівыя (фразеалагізмы)
 Махнуць рукою, даць задні ход , адкрыць вочы.
                                                                ( за кожны правільны сказ-0,5 б.)
Вызначыць від сувязі, пазначыць галоўнае слова
 Прыгожы з твару, наша Бацькаўшчына, кожны з нас, старэйшы за брата, вельмі ціха, падарунак ад душы, засланы акуратна ,пяты з краю                                                                                                 4б.
6. Спішыце,раскрываючы дужкі і выбіраючы варыянт, які адпавядае норма беларускай літаратурнай мовы
Доўга людзі цешыліся( над цудам, з цуда),што зрабіў быў Таполя, доўга( з тае батлейкі, над той батлейкай) рагаталі.
Мінчане дзякавалі( энтузіястаў, энтузіястам) харавых спеваў за высокую выканаўчую  культуру .
Андрэй, іх адзіны сын, закахаўся і павінен ажаніцца( з Верачкай, на Верачцы),мілавіднай і сціплай жанчыне.                                      2,5б.
7.Перакладзіце на беларускую мову: слышать своими ушами, читай про себя, женился на соседке ,похож на отца, болел корью ,что касается меня                                                                                 3б.
8.Падкрэсліце ў словах інфінітыў і вызначце яго сінтаксічную ролю.
Гурбы- не ўзабрацца. Што ні кажы, а на вайну ісці- не жыта малаціць.Маці паставіла бацьку вячэраць. Я папрасіў сябра зайграць на гармоніку.
9.У чым павучальны сэнс апавядання В. Карамазава “ Дзяльба кабанчыка”? Адносна чаго папярэджвае нас аўтар?
10. Вызначце памер верша С. Грахоўскага “ Чалавеку патрэбна не слава…”



                                                      3 варыянт
 1. Вызнач стыль і тып тэксту:
        Ці толькі ў грошах наша багацце? У дарагіх рэчах, прыгожым адзенні, рэдкіх кнігах?
        Наша багацце – гэта найперш родныя нівы і лугі, бары і бярозавыя гаі, рэкі і азёры. Збажына, што залаціцца на сонцы. Кветкі, што цвітуць у зялёнай траве. Крынічка, што частуе ў спёку халоднай вадой.
Наша багацце свойскія жывёлы і лясныя звяры. Яны даюць нам малако, забягаюць у нашы калыханкі і казкі.
Наша багацце – птушкі, вялікія і малыя. Яны знішчаюць шкодных насякомых, весяляць нас сваімі песнямі.
Давайце берагчы гэта багацце, каб не шкадаваць потым, што наша жыццё беднае і сумнае.
а) афіцыйна-дзелавы;                               б) публіцыстычны, апавяданне;
в) публіцыстычны, разважанне;              г) навуковы, апісанне.
2. Абазначце прыслоўі, якія пішуцца разам:
а) выцерці (да)чыста;      б) (па)летняму;      в) адпачыць (у)восень;
г) (па)доўгу чытаць;        д) падказаць (па)сяброўску.
3. Абазначце словы, у якіх пішацца мяккі знак:
а) ц..віль;      б) скраз..няк;      в) песен..ка;        г) дз..ве.   
4. Устанавіце адпаведнасці паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкамі:
а) паехаць на поўдзень – прыехаць у поўдзень               антонімы
б) паўночны вецер – паўднёвы вецер                               амонімы
в) сытны абед – сыты чалавек                                        паронімы
                                                                                             сінонімы
5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі:
а) Вартай вакол возера пасталі асіны.
б) Аленка выбегла насустрач.
в) Скрозь сетку лісця сонца паказала твар.
г) Мы спыніліся непадалёку ад рэчкі.
д) Міхась стаяў у цэнтры, а вакол збіраліся людзі.
6. Устанавіце адпаведнасць (злучыце лініямі) паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем:
Душа наросхрыст            1. Пра адкрытага чалавека
Заячая душа                     2. Пра няшчырага, хітрага чалавека
Крывая душа                   3. Пра палахліўца
Душа ў душу                   4. Дружна, у поўнай згодзе
7. Перакладзіце на беларускую мову:
1. Некого послать за билетом.
2. Недавно мой брат женился на хорошей девушке.
3. Вы извините меня, старуху.

4. Летнее утро – это лучшее время для того, чтобы отправиться в лес за грибами.
                                                                 
                 Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
                                                         8 клас

Заданне 1. Утварыць ад прапанаваных слоў пры дапамозе ўказаных суфіксаў новыя лексічныя адзінкі.
 
    Лёд + ян - ______________      Волька +  ы н   -   ___________________
    Дрэва+ян-_____________        Агонь + ік - ________________________
    Тлушч+е(ць)-__________         Хлопец+ук-________________________  
    Казка + н - ______________     Пекла+н-__________________________  

Заданне 2. Прыпадабняюцца звонкія да глухіх (1) ці глухія да звонкіх (2)? Упішыце патрэбную лічбу.
Барацьбіт

Будка

Малацьба

Дакладчык

Пераможца

Просьба

Сядзьце

Казка



Заданне 3. Разам з нумарам сказа выпісаць выдзеленае слова і напісаць, да якой часціны мовы яно адносіцца.
       1.Вось так яно часам бывае, што ў сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясцін.
       2.Я ўспамінаю сыраежкі, што мы пяклі.
       3.Вакол ляжала маўклівае пустое поле.
       4.Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.
       5.І шыла, і мыла, і прала, і ткала - усё языком.
       6.І калі ты ўжо сур’ёзным чалавекам станеш?
        7.Да сягоння жыве памяць аб злым гэтым дусе на ўсёй  чыста Украіне і на Беларусі.

 Заданне 4. Запішыце прыслоўі, раскрыўшы дужкі.
(З) боку (на) бок, (як) след, (па) двое, (у) рассыпную, (ні)(за) што, (пад) вечар, (усё) роўна, (як) раз, (па) трое, (па) троху, (па) памяці, (на) цянькі, (на) уздагон, (без) толку, (на) уцёкі, (на) расхват, (у) абдымку, (па) пацёмку, (на) міравую, да (долу).

 Заданне 5.Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.
 Одной рукой - ____________________Доброй ночи - ___________________
 Голыми руками - __________________Каждый день - __________________
 Обеими руками - __________________Каждое утро - ___________________
 На босу ногу - ____________________ Каждую неделю - ________________

Заданне 6. Суаднесці прозвішчы беларускіх вучоных з адпаведнымі характарыстыкамі.

1.В.Рагойша
1.аўтар “Беларускай граматыкі для школ”(Вільня,1918), адзін з першых нармалізатараў беларускага правапісу
2.Б.Тарашкевіч
2.аўтар “Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў”
3.А.Булыка
3.аўтар “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы”
4.М.Клышка
4.Адзін з першых даследчыкаў беларускай мовы і літаратуры, бацька беларусазнаўства, аўтар “Беларусаў”
5.І.Лепешаў
5.аўтар “Слоўніка іншамоўных слоў”
6.Л.М.Шакун
6.сааўтар “Марфемнага слоўніка беларускай мовы”
7.Я.Ф.Карскі
7.аўтар “Паэтычнага слоўніка”
            

Заданне 7. Патлумачыць значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка “Беларуская літаратура”для 8 класа.

Інсургент-__________________________________________
Нерат -____________________________________________
Брэцёр-____________________________________________
Ягдташ - __________________________________________
Старык-___________________________________________
Прысак - __________________________________________
Цывільны-_________________________________________
Гмах - ____________________________________________

Заданне 8. Назваць усе квадры Месяца. Патлумачыць, чаму яны так называюцца?

 Заданне 9. Дапішыце беларускія прыказкі.
1.Як ваўка не кармі____________________________________________;
2.____________________________________________па смеху пазнаеш;
3.З песні _____________________________________________________ ;
4.Лепш верабей у руцэ _________________________________________;
5._________________________________________________ не таварыш;
6.Загляне сонца _______________________________________________ ;
7._____________________________________________ кашы не сапсуеш;
8.Што ні край _________________________________________________.

Заданне 10. Прывядзіце 3 прыклады ліра-эпічных твораў. Укажыце аўтара і жанр твора.




                   Комплексная работа
                  8 клас
1.                Дадзеныя ў транскрыпцыі словы запішыце адпаведна з нормамі правапісу.
[Апхо΄ччык] ___________________, [аткры΄ты] _________________________, [рашчаса΄ц’] ___________________, [расказа΄ц’] ________________________, [б’эспатста΄ўны] _________________________, [жжац’] __________________, [ражжы΄цца] ________________________, [узл’ац’э΄ц’] __________________, [н’ішчы΄мны] ________________________, [патп’іса΄ц’] _________________.

2.                Ад уласных назваў утварыце прыметнікі, запішыце з імі словазлучэнні.

Голас Васіля ______________________________________________________, стыпендыя імя Скарыны____________________________________________, апавяданне Брыля _________________________________________________, канькі Мішы ______________________________________________________, стыль Коласа ______________________________________________________.

3.                Наступныя словазлучэнні перакладзіце на беларускую мову.
Спелая земляника __________________________________________________,  манная крупа ______________________________________________________, примерное поведение _______________________________________________, железная дверь ____________________________________________________, молодые родители _________________________________________________, масло из конопли __________________________________________________, домашние хлопоты _________________________________________________, отборные семена ___________________________________________________, свежие овощи _____________________________________________________, спелые фрукты ____________________________________________________.

4.                Праскланяйце лічэбнікі.
Паўтара (вядра),                                                             паўтары (шклянкі)

 5.                Вызначце від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях.
Лепшы вучань ________________, урок матэматыкі _____________________, цяжка зразумець ________________, іду па дарозе ______________________, радасна смяюся __________________, мокры ад расы ____________________, зялёная трава ______________________, свае поспехі ____________________, усміхнуцца сонцу __________________, спяваць гучна ___________________, дасягнуць мэты _________________________________________.

6.                Вызначце тып аднасастаўных сказаў.
Дэлегацыю сустракалі ўрачыста. ______________________________________
Пажывеш – усяго нажывеш. __________________________________________
Ні месяца ні зорак не відаць. _________________________________________
Люблю мой край, старонку гэту. ______________________________________
Ноч. Халодная зямлянка. Перастрэлка. Цішыня. _________________________

7.                Запішыце, як завуць жыхароў.
Якуціі __________________________, Бабруйска _______________________, Драгічына ______________________, Іркуцка __________________________, Салігорска ______________________, Маларыты _______________________, Камчаткі _______________________, Полацка _________________________, Старых Дарог ___________________, Тулы ___________________________, Слуцка _________________________, Кастрамы _______________________, Маямі __________________________.

8.                Запішыце ў пачатковай форме назоўнікі, якія прапушчаны ў прыказках.
1.                Славіцца хата не вугламі, а __________________. 2. Красуе поле пшаном, а гаворка __________________. 3. Адзін у полі не _________________. 4. Загляне сонца і ў наша __________________. 5. На чужым горы  ______________ не пабудуеш.

9.                Суаднясіце аўтараў,  творы і літаратурных герояў.

 Аляксей Дудараў        “Жураўліны крык”           Гастрыт, Ганна, Мульцік
 Васіль Быкаў                “Вечар”                             Карпенка, Свіст, Глечык,        
                                                                                   Аўсееў, Фішар, Пшанічны
 Янка Купала                 “Магіла льва”                   Наталька, Машэка


10.               Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы.

Пісьменнік
Месца нараджэння
1.
Ф. Скарына

2.

фальварак Вязынка
3.

вёска Акінчыцы
4.
М.  Багдановіч

5.
У. Караткевіч

6.

вёска Бычкі





Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры                 
    VІІІ клас 

    2016/2017 навучальны год
1. Запісаць лічбай насупраць кожнага слова названыя гукі.
Мяккіх
Санорных
Глухіх
Шыпячых
з’явіцца

восень

касьба

возчык

схема

здароўе

снег

купаешся

сцвярджае

матуля

лічба

рыжскі

рэдакцыя

ёд

садаводства

праязджаючы


2. Падкрэсліць словы, якія складаюцца з пяці марфем.
Нагаварыцца, абясцэньваць, раздвоены, затуханне, абясшкодзіць, аб’яўляцца, паўнаводны, паслабленне, вывучаны, нарасказваць.

3. Разам з нумарам сказа выпісаць выдзеленае слова і напісаць, да якой часціны мовы яно адносіцца.
1. Вось так яно часам бывае, што ў сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясцін.
2.Я ўспамінаю сыраежкі, што мы пяклі.
3.Вакол ляжала маўклівае пустое поле.
4.Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.
5.І шыла, і мыла, і прала, і ткала - усё языком.
6.І калі ты ўжо сур’ёзным чалавекам станеш?
7.Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём.
8.Да сягоння жыве памяць аб злым гэтым дусе на ўсёй  чыста Украіне і на Беларусі.

4. З улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайсці чацвёртае “лішняе” і падкрэсліць яго. Абгрунтаваць свой выбар.
1.Драбніца, кісліца, сальніца, цяпліца.

2.Падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак.

3.Громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет.


4.Безаблічны, безбілетны, бездакорны, бездухоўны.

5.Аб’ездзіць, абкасіць, абмакнуць, абмежаваць.


5. Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.

Одной рукой -    Доброй ночи - 
Голыми руками - Каждый день - 
Обеими руками -   Каждое утро - 
На босу ногу -   Каждую неделю - 

6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы. 
 Пісаць мемуары – 
Багатая флора – 
У якасці эталона – 
Разгарнулася дыскусія – 
Нязначны дэфект маўлення – 
Прыгожы пейзаж – 
Вясёлы канферансье – 
Доўгачаканы суверэнітэт – 
Падрыхтаваць прэзент – 
Вакантнае месца – 
7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы.
1.Касіўшы, бацька знайшоў птушынае гняздо. 
2. Бачучы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася. 
3. Дождж ліў як з вядра, і, падыходзячы да хаты, на мне не было сухой ніткі. 
4. Жывучы ў пушчы, у Максіма ўзнікла жаданне вывучаць лес. 
5. Вяртаўшыся да вёскі, ужо змяркалася. 

8. Вызначце тып сказа. 
Сказ
Тып сказа
Узор. Пахне сырадоем.
Аднасастаўны безасабовы
1) Добрага чалавека не перахваліш.

2) Малады, неакрэплы лядок.

3) Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.

4) Веды, вы мае крылы.

5) Белым пухам засыпала ўсё наваколле.

6) За добрую працу мяне пахвалілі.

9. Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. 
1. Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - 
2. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - 
3. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -
10. Запоўніце табліцу. 
Назва твора
Аўтар
Галоўныя героі, лірычны герой
Жанр


Сцяпан,Вера, Ніна, маці



Глечык, Карпенка

“Паром на бурнай рацэ”

(прозвішчы)
Апавяданне
“Слуцкія ткачыхі”

Слуцкія ткачыхі

“Вечар”

Мульцік, Ганна, Гастрыт















                                                

                                                
                                         

1 комментарий: