Комплексная работа
1 варыянт
1. Хто ці
што? Па гэтых пытаннях мы пазнаем назоўнік у адрозненне ад іншых часцін мовы.
Якое з гэтых двух пытанняў можна паставіць да наступных назоўнікаў:
лезгінка,
праваднік, тыгр, варона, раман, рой, вера, танк, кошка.
2. Выпраўце
памылкі ў сказе:
Дзетвара
радуюцца першаму снегу, кідаюцца снежкамі.
3.
Перакладзіце наступныя прыметнікі з назоўнікамі:
а) хороший
пример; д) кирпичное
здание;
б) дружеский разговор; е) прекрасный отдых;
в) желанная игрушка; ж) лучшая подруга;
г) сильное течение; з) отцов ужин.
4.
Ператварыце назоўнікі стол, пост, вайна,
дзяжурства, варта ў прыметнікі, якія маглі б перайсці ў назоўнікі.
Узор: стол – сталовая мэблі –
дзіцячая сталовая
5. Запішыце
словы разам, асобна, праз злучок:
горад?курорт,
вечна?зялёны, шасці?гадовы, леса?тундра, ліста?пад, беларуска?рускі, Алма?Ата,
Міклуха?Маклай, тэле?студыя, жар?птушка.
6. Выпішыце
словы, у якіх часціца не пішацца разам:
(не)руш,
(не)шкада, (не)навісны, (не)прыйшоў, (не)паседа, (не)высокі (у значэнні нізкі),
(ня)воліць, далёка (не)мілагучны голас.
7. Запішыце
назоўнікі ў творным склоне:
Кузьма,
дзядуля, Ваня, суддзя, старшыня, качаня, маці, імя, ціхоня, Даніла.
8. Вызначце
правільны адпаведнік да рускай фраземы “за тридевять
земель”:
а) ні пылу ні следу; г) за лыжку яды сем
верстаў хады;
б) даганяй ветру ў полі; д) даць лататы;
в) за блізкім светам; е) за вылікімі барамі,
за глыбокімі вадамі.
9. Выпішыце
словы, да якіх нельга падабраць антонімы:
Аловак,
пяро, дом, верабей, так, геолаг, праўда, пяць, радыус, лілея.
10.
Адзначце, у якіх выпадках неабходна ўставіць –у, -ю.
а) белы ад (іней); е) мяшок (авёс);
б) бохан (хлеб); ж) зайсці да (сябар);
в) вядро (цэмент); з) намяло (снег);
г) жадаць (поспех); і) поле каля (лес);
д) нахіліцца ад (вецер); к) убачыць (вожык).
11.
Вызначце літаратурныя жанры:
а) апавяданне; г) песня;
б) верш; д) паданне;
в) легенда; е) аповесць.
12.
Суаднясі паміж сабой (злучы лініямі) літаратурны жанр і мастацкі твор:
“Жывая вада”
легенда
“Дамавік ездзіць па конях” верш
“Сябры” казка-навела
“Спелы бор”
апавяданне
13. Нагадайце, з якіх вывучаных
вамі твораў узяты наступныя радкі:
а) Расчасалі вішні шоўкавыя косы
І ўранілі долу снегавы вянок...
б) Нейк усе раптам
пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых
вуліцах, што ляжаць каля гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам
аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку; і
заўсёды здавалася, што ён гэта не так сабе ходзіць, а мае нейкую справу.
в) Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў
розных краях пабываць.
14. Якія
сродкі мастацкай выразнасці сустракаюцца ў народных песнях.
15.
Успомні, як называецца такі сродак паэтычнага сінтаксісу, уласцівы вуснай
народнай творчасці, калі спачатку даецца разгорнутае апісанне з’явы прыроды, а
потым па такім жа ўзоры, з такой самай будовай сказаў малюецца стан душы
чалавека або пэўная грамадская з’ява.
а) адухаўленне; б) паралелізм; в) эпітэт.
2 варыянт
1.
Укажыце колькасць гукаў і
літар у словах:
Раён, з ’езд, сям ’я, ёсць, б ’ю, ёд (
правільны адказ- 0,5 б.) 3б.
2. Вызначыць род назоўнікаў:
Насып, таполя, подпіс, жывапіс, палын ,журы, фламінга,
фае _4б._
3.
Што лішняе
сярод слоў адпаведнага радка? Назавіце прычыну ( прымету, якасць, асаблівасць ),
па якой слова лічыцца лішнім.
а)
азёры, воблакі, вокны, вароты, вушы ;
б)
гуляка,задавака, сястра, плакса, соня ;
в) смелы, зялёны, дужы, смачны, босы .
_1,5б.
4. Запісаць
словазлучэнні з назоўнікамі, раскрыць дужкі:
Жыць у
(згода, вёска, бацькі, Шклоў)
Сумаваць па (маці, брат, сябры, Янка
Купала)
Бегчы па (сцежка, парк, луг, станцыя)
Няма (
вопыт, снег, дождж, хлеб)
4б.
5.
Вызначце разрад
прыметнікаў:
Прыгожы дзень, залаты характар, лісіная
нара, лісіныя хітрыкі,
беларускі край, мядзведжае футра, жалезныя вароты, лебядзіны пух 4б.
6.
Устаўце прапушчаныя
літары:
Сві..ыя вушы, карці..ая галерэя, адушаўлё..ы
назоўнік, мільё..ы жыхар,
страшэ..ы шторм, жураўлі..ы крык, восен..скі,
казан..скі, студзен..скі,
гара..скі, пале..скі, францу..скі, слава..кі,
турэ..кі, пос…ны, кантрас..ны
8б._
7.
Утварыце прыналежныя
прыметнікі:
Сшытак Колі, унук дзеда, гняздо бусла, наказ
брыгадзіра, прывітанне Галі,
малюнак Зосі, ласка маці,
падарунак сястры,пяро гусі, вушы свінні
6б.
8.
Адгадайце моўныя загадкі:
1. Лясныя рыцары.2. Сейбіт
разумнага, добрага, вечнага. 3.Людзі ў белых халатах.3.Другі хлеб. 4. Кніга
людскіх спраў. 5 Цар пушчы.
2,5б.
9. Кожны празаічны твор
мае пэўную кампазіцыйную паслядоўнасць. Выберыце правільны варыянт.
а) зачын, кульмінацыя развязка, канцоўка, завязка
б) кульмінацыя, развязка, зачын, завязка, канцоўка
в) зачын, завязка, кульмінацыя, развязка,
канцоўка 1б.
10. Якую
галоўную ідэю выказаў І. Пташнікаў у апавяданні “ Алені” 1б.
3 варыянт
1. Вызнач стыль і тып тэксту:
Ці
толькі ў грошах наша багацце? У дарагіх рэчах, прыгожым адзенні, рэдкіх кнігах?
Наша
багацце – гэта найперш родныя нівы і лугі, бары і бярозавыя гаі, рэкі і азёры.
Збажына, што залаціцца на сонцы. Кветкі, што цвітуць у зялёнай траве. Крынічка,
што частуе ў спёку халоднай вадой.
Наша
багацце свойскія жывёлы і лясныя звяры. Яны даюць нам малако, забягаюць у нашы
калыханкі і казкі.
Наша
багацце – птушкі, вялікія і малыя. Яны знішчаюць шкодных насякомых, весяляць
нас сваімі песнямі.
Давайце
берагчы гэта багацце, каб не шкадаваць потым, што наша жыццё беднае і сумнае.
а) афіцыйна-дзелавы; б)
публіцыстычны, апавяданне;
в) публіцыстычны, разважанне; г) навуковы, апісанне.
2. Адзначце
рад словазлучэнняў, у якіх дапушчаны памылкі:
а) белая гусь,
доўгі цень;
б) маладая аграном Вераніка Мікалаеўна, горкая палынь;
в) моцны боль,
салдацкі шынель.
3. Вызначце
рад назоўнікаў, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –у :
а) метр, розум, узгорак; б) вучань, стол, дом; в) клей, іней, прыезд.
4. Пастаўце
знакі прыпынку ў прапанаваным сказе:
Паклон
табе кавалак хлеба паклон усёй зямной красе.
5. Вызначце
словы, якія ў беларускай мове ўжываюцца ў мужчынскім родзе, а ў рускай мове – у
жаночым:
Стэп,
мазоль, воўк, цень, сын, яблык, гусь, сабака.
6.
Устанавіце адпаведнасць ( злучыўшы лініямі ) паміж фразеалагізмамі і іх
лексічным значэннем:
Душа наросхрыст 1. Пра адкрытага
чалавека
Заячая душа 2. Пра няшчырага,
хітрага чалавека
Крывая душа 3. Пра
палахліўца
Душа ў душу 4. Дружна, у
поўнай згодзе
7. Вызначце
назоўнікі, якія ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам:
а) узлесак;
б) сузор’е; в) зелень; г) прымор’е; д) кнігаабмен.
8.
Устанавіце адпаведнасці паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкамі:
1) паехаць на поўдзень
– прыехаць у поўдзень антонімы
2) паўночны
вецер – паўднёвы вецер амонімы
3) сытны
абед – сыты чалавек
паронімы
сінонім
9.
Суаднясіце, злучыўшы лініямі:
Сардэчная песня
метафара
Дыхае зямля
амонімы
Блакітнай стужкай цячэ рака сімвал
І лунае ў небе бусел – горды і велічны птах параўнанне
10. Пазнай,
які дух намаляваны ў кожным урыўку:
1. Капрызны сівы дзядок, які ведае ўсё пра кожнага
члена сям’і, дзейнічае звычайна ўночы, назірае за хатнімі справамі, клапоціцца
пра гаспадарку, патрабуе пашаны. __________________________
2. Валяецца ў гразі на дне тарфянога балота,
пускае бурбалкі ды спакойна чакае сваю ахвяру. _________________________
3. “У полымі вясёлым печы
Рухавы
скача чалавечак” . _________________
4. Барадаты стары ў звярыных шкурах. Жартаўнік і
штукар, можа дапамагчы чалавеку ў лесе, а можа паздзеквацца з яго.
_________________________
Алімпіяда па беларускай мове
1.
Якія гукі выконваюць ролю
адрознівальнікаў сэнсу ў наступных парах слоў? Запішыце.
Баец – барэц, лёгка –
лёжка, лясны – ясны, снег – смех, ёд – яд, рэдзька – рэдка, вяду – ваду.
Максімальная колькасць – 3 балы
2.
Запішыце назвы ягад
па-беларуску.
Брусника, земляника, клюква, ежевика, черника,
клубника. 1 бал
3.
Што лішняе сярод слоў
адпаведнага радка? Укажыце прычыну, па якой слова лічыцца лішнім.
а) Воблакі, азёры, вокны, вароты, вушы.
б) Дэпо, метро, кіно, акно, трыо.
в) Восень, гусь, радасць, боль, рунь.
Правільна вылучанае слова – 0,5 бала,
1
абгрунтаванне – 1 бал
4. Ад назваў мядзведзь,
алень, авечка, карова ўтварыце назвы маладых
істот. З утворанымі словамі складзіце і запішыце па 1 сказе.
істот. З утворанымі словамі складзіце і запішыце па 1 сказе.
Максімальная колькасць – 4 6алы
5. Устаўце прапушчаныя літары.
Б…тон, зака...чык, інж…нер, мала...ьба, мес…ц, пя...чота, р...мень, с…мёра,
тун...ль, дакла…чык.
Правільны адказ – 0,5 бала
6. Падбярыце антонімы да
прыметнікаў.
Свежы (хлеб), свежая (газета), ціхі
(дзень), ціхі (голас), новы (дзень), новая (кніга).
Максімальная колькасць – 3 балы
7. Вызначце, да якога стылю адносіцца тэкст і абгрунтуйце свой
выбар.
Даўжыня цела бусла 98–106 сантыметраў, маса 2,9–3,5 кілаграма. Апярэнне
белае з чорным на крылах. Ногі і дзюба чырвоныя. Размах крылаў 2,25 сантыметра.
Прылятае ў канцы сакавіка – пачатку красавіка. Гнездавацца пачынае з
трохгадовага ўзросту. Гнёзды з галля высцілае сухой травой і мохам, будуе на
дахах дамоў і гумнаў, на высокіх дрэвах, пераважна ў сельскай мясцовасці,
выкарыстоўвае іх штогод. Адлятае белы бусел у жніўні-верасні. Зімуе ў Паўднёвай
і Цэнтральнай Афрыцы.
Максімальная колькасць – 4 балы
8. Запішыце словы ветлівасці, якія прынята ўжываць пры
сустрэчы.
Адзін выраз – 0,5 бала
Алімпіяда па беларускай
мове
1. Падкрэсліце
ў словах літары, якія абазначаюць звонкія гукі.
Кніжка, паказчык, лёгка, мёд,
паглядзіце, сяброўства, вокладка, аб’ездчык, футболка, вакзал.
Максімальная колькасць – 2,5 балы
2.
Замяніце фразеалагізмы
сінанімічнымі дзеясловамі.
Перавесці дух, быць у хвасце,
выбіцца з сіл, абвесці вакол пальца, не спускаць вачэй, даць ходу, набрацца
страху, пусціць дымам.
Максімальная колькасць – 2 балы
3.
Перакладзіце на
беларускую мову.
Шутить над ним, пойти за
черникой, моложе его, метрах в двадцати, поблагодарить его, два раза в неделю,
болеть гриппом, бродить по аллеям.
Максімальная
колькасць – 3 балы
4. Падкрэсліце ў радку “лішні” назоўнік.
Растлумачце, чаму падкрэсленае слова не ўпісваецца ў падборку назоўнікаў.
1. Рупнасць, пяшчота, дабрыня,
ганарлівец, лянота.
2. Летапісец, весялун, будаўнік,
багажнік, разумнік.
3. Галлё, лісты, насельніцтва,
збожжа, птаства.
4. Цукар, мука, вада, кніга,
цэмент.
Максімальная колькасць – 4 балы
5. Утварыце ад наступных
слоў прыметнікі з дапамогай суфікса -ск-.
Баранавічы, Любань,
інстытут, мастак, таварыш, кіргіз, грамада, студзень, сакавік, Нясвіж, беларус,
завод.
Максімальная колькасць – 3 балы
6. Зрабіце марфемны разбор наступных слоў.
Абы-які, трынаццаць,
сельскагаспадарчы, пакупнік, куранятка, каму-небудзь.
Максімальная колькасць – 2 балы
7. Спішыце сказы, паставіўшы лічэбнікі ў патрэбнай
склонавай форме.
1. У Хатыні ўвекавечана
памяць 186 спаленых фашыстамі вёсак.
2. Першае ўпамінанне пра
Тураў адносіцца да 980 года.
3. У наш час у беларускіх
рэках і азёрах водзіцца каля 54 відаў рыб.
Максімальная колькасць – 3 балы
8. Напішыце невялікае
разважанне (6-7 сказаў) на тэму “Крыніца энергіі – у яе эканоміі”.
Максімальная колькасць –
5 балаў
Алімпіяда па беларускай
мове
1.
Колькі зычных гукаў у
кожным слупку? Запішыце словамі адпаведную лічбу.
Мяккіх________ Глухіх_________
Шыпячых_______
раз’юшаны бездараж прыязджаць
счарсцвелы вынаходства нарэшце
скірда адказчык нясвіжскі
рэвалюцыя жаніцьба пагрузчык
Максімальная колькасць балаў – 3;
кожны правільна напісаны лічэбнік – 1 бал
2.
Перакладзіце на
беларускую мову звароты і формы ветлівасці.
Бабушки и дедушки, дяденьки и тётеньки!
Простите, можно Вас спросить?
Будьте добры, дайте мне вилку.
Не забывайте нас!
Я уверен, что мы будем плодотворно сотрудничать!
Идите осторожно, здесь высокие ступеньки.
Максімальная колькасць балаў – 6;
кожны дакладны пераклад – 1 бал
3.
Падкрэсліце словы з
нулявым канчаткам і патлумачце, ці існуе розніца паміж сцвярджэннямі: 1) у
слове няма канчатка; 2) у слове нулявы канчатак.
Дзесьці, дзеці, горача, зелень,
імкнуўся, сцвярджае, з кім, пішуць, там, пароль, дыстрыбуцыя, верабей, скажаш,
свякроў, бясспрэчна, дробны, падышоў, па-мойму, паліто.
Кожнае правільна падкрэсленае слова – 0,5 бала;
тлумачэнне – 1 бал
4.
Утварыце і запішыце
парадкавыя лічэбнікі.
Пяць → … ; шэсцьдзесят → … ; сто семдзесят дзевяць мільёнаў → … ; адзін → … ; тысяча → … ; дваццаць пяць тысяч → … ; дзвесце →
… ; дзевяцьсот дваццаць два (гады) →
… .
Максімальная колькасць балаў – 4;
кожны правільна запісаны лічэбнік –
0,5 бала
5.
Замяніце адным выразам наступныя
фразеалагізмы:
Адкрыць сэрца, вывесці ў людзі,
заварыць кашу, залатыя горы, у віру на калу, з глузду з’ехаць.
Максімальная колькасць балаў – 3;
адзін фразеалагізм – 0,5 бала
6.
Устаўце ў прыказкі
патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачце
сэнс прыказак.
1. Знаеш ты толькі, што з
______ ў ________.
2. Міл жабе арэх, ды
_________ бог не даў.
3. Сказанага слова да
________ не вернеш.
4. Еш капусту з грыбамі,
трымай ________ за зубамі.
Максімальная колькасць балаў – 6,5;
кожнае правільна ўстаўленае слова – 0,5 бала;
правільна растлумачаны сэнс прыказкі – 1 бал
7.
Выявіце сказы, у якіх
дапушчаны памылкі. Запішыце гэтыя сказы ў адпаведнасці з існуючымі нормамі.
1. Я блукаў у родных
ваколіцах, калі на палетках даспела збажына.
2. Калі пачнуць абслугоўваць
чытачоў у новай бібліятэкі? – вось пытанне, якое хвалюе сёння многіх студэнтаў.
3. Паважаныя пасажыры,
своечасова аплачвайце за праезд!
4. Унукі шчыра павіталі
дзядулю з васьмідзесяціпяцігоддзем.
5. У спектаклі
персаніфікавалася ідэя ўлады, што пастаянна прыгнятае чалавека, імкнецца
прынізіць яго, зрабіць вінаватым нават за тое, што ён жыве.
Кожны правільна запісаны сказ – 1 бал;
калі выпраўлена правільна пабудаваная канструкцыя – мінус
0,5 бала
8.
Напішыце пейзажную
замалёўку “Асенні дзень” (5-6 сказаў).
Максімальная
колькасць – 5 балаў
Алімпіяда
па беларускай мове. 6 клас
Заданне 1. Спісаць,
падзяляючы тэкст на сказы. У сярэдзіне, дзе неабходна, і ў канцы сказаў паставіць
патрэбныя знакі прыпынку ( 15 балаў ).
Самая цікавая кніга
Якая
самая цікавая кніга на с..ве..е гэта кніга – зямля, на якой мы ж..вём яна з
ран..яга маленства вучыць нас ..історыі мове адкр..вае нам усё новыя і новыя словы
кожны ..ень мы вуч..мся спазнаваць і разуме..ь значэ..е гэтых слоў усё, што
акружае нас, мае свае імёны тыс..чы і міл..ёны назва.. існуюць на з..млі кожная
яе м..сціна мае сваю назву ч..лавеку дорага ўсё што пакінулі аб сабе яго
про..кі пам..ць з..млі бераж.. гэта як найдараж..йшую спа..чыну і н..се праз
в..кі ў імёнах у назвах у словах у пада..ях і л..г..ндах.
Заданне 2. Паставіць
націскі ў словах ( 10 балаў ).
Крапіва,
вусы, адзінаццаць, прызыўнік, прадзед, фартух, спіна, сантыметр, грамадзянін,
навіна.
Заданне 3. Падабраць сінонімы са значэннем станоўчых рыс
характару чалавека ( 4 балы ):
а)
чалавек, надзейны ў сяброўстве, -
б)
чалавек, упарты ў дасягненні мэты, -
в)
чалавек працавіты –
г)
чалавек смелы –
Словы для даведак: адважны, настойлівы, працавіты,
шчыры, мужны, упарты, добры, бясстрашны,
стойкі, прыяцельскі, геройскі, старанны, смелы, сяброўскі, рашучы.
Заданне 4. У наступных
словах абазначыць марфемы ( 8 балаў ).
Жытні,
асілак, засуха, пладовы, разгром, сход, прырэчны, пасылка.
Заданне 5. Вызначыць
род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў ( 15 балаў ).
Беларуск..
жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш,
сучасн.. моладзь, народн.. суддзя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал..
дзіця, цудоўн.. настрой, паветран.. струмень, вялік.. зала, каротк.. запіс,
залат.. медаль.
Заданне 6. Перакласці
словазлучэнні з рускай мовы на беларускую ( 7 балаў)
Два завода, четыре новых стихотворения, шесть зданий,
одиннадцать переводчиков, двадцать три года, пятьдесят отрядов, сорок четыре
ученика.
Заданне 7. Тут
пераблытаны часткі прыказак і прымавак. Знайдзіце пачатак і канец кожнай з іх і
запішыце ( 5 балаў ).
Як гукнеш,
сэрца ёсць
Згода будуе,
малы дождж
З вялікага грому певень
ды кошка
Як ляжа спаць, то і
цябе пашануюць
Слоў мяшок, так
і адгукнецца
Не той багаты, хто мае, што каго чакае
От багат Цімошка: а той, хто
дае
Шануй людзей, нязгода
руйнуе
Ніхто наперад не знае, а спраў на вяршок
І ў вераб’я
то забудзецца ўстаць
Заданне 8.
Суаднясі паміж сабой (злучы лініямі) літаратурны жанр і мастацкі твор: (4 балы)
“Лебядзіны скіт” літаратурная песня
“Жураўлі на Палессе ляцяць” верш
“Сябры” казка-легенда
“Спелы бор”
апавяданне
Заданне 9. Нагадайце, з якіх
вывучаных вамі твораў узяты наступныя радкі і назавіце аўтара: (6 балаў: па 1
балу за назву твора і па 1 за аўтара)
а) Расчасалі вішні шоўкавыя косы
І ўранілі долу снегавы вянок...
б) Нейк усе раптам
пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых
вуліцах, што ляжаць каля гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам
аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку; і
заўсёды здавалася, што ён гэта не так сабе ходзіць, а мае нейкую справу.
в) Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў
розных краях пабываць.
Заданне 10.
Успомні, як называецца такі сродак паэтычнага сінтаксісу, уласцівы вуснай
народнай творчасці, калі спачатку даецца разгорнутае апісанне з’явы прыроды, а
потым па такім жа ўзоры, з такой самай будовай сказаў малюецца стан душы
чалавека або пэўная грамадская з’ява. (2 балы)
а) адухаўленне; б) паралелізм; в) эпітэт.
Алімпіядныя заданні (6
клас)
1.
Прачытайце тэкст. Спішыце яго другі абзац, дапісваючы
патрэбныя па сэнсу беларускія словы. Вызначце тып тэксту.
Часта можна назіраць замену без
патрэбы аднаго слова двума пры перакладзе на беларускую мову. Вось, напрыклад,
фраза з перакладу мангольскай казкі: “Глядзі, каб кіпячая вада цябе не апякла”.
Выразна відаць, што пераклад паслоўны, што кожнае слова паасобку адшуквалася ў
слоўніку. Перакладаліся словы, а не сказы, не тэкст. Так і выйшла “кіпячая
вада”замест вядомых і жывых вар, кіпень.
Няма патрэбы гаварыць “кніжны
магазін”: людзі здаўна ведаюць слова −−−−−. Няма падстаў даваць месца ні ў
вуснай, ні ў пісьмовай мове“кішанёваму
нажу”: быў і ёсць у мове −−−−−. Замест “сланечнікавага масла”трэба гаварыць−−−.
Ні адзін беларус не назаве “бульбянымі аладкамі”смачныя −−−−.
2.
Зрабіце пераклад тэксту на беларускую мову.
Журавли
Каждый год возвращаются журавли из
далёких стран на родное болото. Над морями, степью, реками и лесами летят они
на родину.
Высоким
камышом заросло болото. В недоступных местах устраивают гнёзда осторожные
журавли. Тут им спокойно. Водят весной весёлые хороводы.
Скоро
выведутся на болоте неуклюжие журавлята. Начнут журавли ловить им лягушек и змей. Будут расти, учиться
летать птенцы.
3.
Складзіце і запішыце 3 сказы са
словам “бурштын”так, каб яно было то дзейнікам,то дапаўненнем, то звароткам.
4.
Утварыце ад наступных назоўнікаў формы творнага і меснага
склонаў:
Дождж, боль, таполя, шыр, цень, любоў, медаль,
падлога, моладзь, стагоддзе, стэп, столь.
5.
Запішыце сказ, паставіўшы неабходныя знакі прыпынку:
Колькі ў кроплю фарбаў назаткана,
Быццам свет увесь у ёй сабраны
Поле
Луг
Сады ўсяго пасёлка
І рака
І неба
І вясёлка!
Зрабіце фанетычны разбор выдзеленых слоў.
6.
Падбярыце некалькі сінонімаў да слоў “мала”, “многа”.
Комплексная работа па
беларускай мове і літаратуры
6 клас
1.
Запісаць словы гукамі:
лічба
_________________________________________________________
спадчына
_____________________________________________________
гарадскі ______________________________________________________
зжаць
________________________________________________________
дзядзька
______________________________________________________
малацьба
_____________________________________________________
расчасаць _____________________________________________________
2.
Вызначыць род назоўнікаў
і дапісаць канчаткі прыметнікаў:
Бел_________гусь_____;карот________запіс_____;прыгож_______пані______;
добр______доктар__ Іванова; горк___ палын ___; салодк ___ жэле____;хутк___
кенгуру_____;маленьк______ кацяня___; смачны____ яблык.
3.
Разабраць словы па
саставу:
Сняжынка, разменны, лячыць, вучнёўскі.
4.
Утварыць ад прапанаваных
назоўнікаў прыналежныя прыметнікі. Запішыце ўтвораныя прыметнікі ў пачатковай
форме.
Вася → ______________________________________________________
вавёрка →
___________________________________________________
бабуля →
____________________________________________________
дзядуля →
___________________________________________________
Тузік → _____________________________________________________
Мурка →
____________________________________________________
Пеця →
_____________________________________________________
воўк →
_____________________________________________________
ліса → ______________________________________________________
5.
Запісаць лічэбнікі
словамі:
З 25 турыстамі;
_______________________________________________;
56 студэнтам
_________________________________________________;
перад 79 вучнямі
______________________________________________;
звыш 432 аркушаў
_____________________________________________;
каля 148 кніг _________________________________________________;
пад 89 дрэвамі
________________________________________________;
6.
Замяніць фразеалагізмы
адным словам:
1. як кот наплакаў
_________________________________
2. хоць іголкі збірай
_______________________________
3. на адзін твар
___________________________________
4. наматаць сабе на вус
____________________________
5. браць ногі ў рукі ________________________________
7.
Перакласці на беларускую
мову:
1
черника _________________________
2
земляника _______________________
3
голубика ________________________
4
одуванчик _______________________
5
роза ____________________________
6
ромашка ________________________
7
овощи __________________________
8
свекла __________________________
8.
Запісаць займеннік у
патрэбнай форме. У дужках указаць разрад займенніка па значэнні:
Займеннік
|
Форма, у якой ужываецца
займеннік
|
Разрад па значэнні
|
1 з усімі (мы)
|
||
2 (сам) бацьку выклікалі ў школу
|
||
3 з (усе) сябрамі
|
||
4 на (самы) беразе
|
||
5 даўно (ты) не бачыў
|
||
6 купіў (сябе) паліто
|
||
7 гэта (ён) бацька
|
||
8 (нехта) там прынесла
|
9.
Устанавіце аўтара і назву
твора:
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай.
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблутаны, быццам павуцінай.
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
10.
Закончыць азначэнне
аповесці:
Аповесць –
пераважна празаічны твор …
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
6 клас
2015/2016 навучальны год
1.
Падкрэсліце словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі.
Маёр, лаўрэат, аазіс, саюзнік, каланіяльны, вераб’іны, рытуал, Клеапатра,
піяніна, іанізацыя, баец, серыял, тэарэма.
2.
Запішыце словазлучэнні па-беларуску.
Горькая полынь;
лёгкая пыль;
жирный гусь;
неожиданное чудо;
сладкое яблоко;
с лёгким паром.
3. Вызначце
і запішыце назоўнікі, якія “схаваліся” ў
слове збраяносец:
4.
Устаўце займеннік сам
або самы ў патрэбнай форме.
А) Поле цягнулася да _________________ лесу.
Б) Без правадніка прыйшлося Васілю шукаць дарогу
________________ .
В) Брат быў ____________________ назіральным з нас.
Г) Ён падказваў, дзе растуць __________________ лепшыя
баравікі.
5.
Падкрэсліце прыметнікі, ад якіх нельга ўтварыць ступені
параўнання .
Малады, новы, малочны, свежы, залаты, сыраваты, яснавокі, дарагі, сухі,
крэмавы, чысты, нізкі, мядзведжы, прыгожы, тонкі.
6. Расстаўце ў сказах знакі прыпынкі, якіх не хапае:
1.
Каторы
год гляджу на белы свет але ўсё ніяк на яго не нагледжуся.
2.
І
хмары хадзілі і сонца свяціла і пад золатам халоднай ясноты ляжала ралля.
3.
Утульна
і цёпла летнім днём на возеры.
4.
Наляцелі
віхрамі вятры расхісталі, уздыбілі ваколле – і шалеюць і равуць віры ў комінах
у правадах, у голлі.
7.
Запішыце словамі:
0,1;
2/3;
1/5;
4/7;
7,4;
0,18.
8.
Калі назоўнік абазначае назву посуду, пастаўце лічбу – 1,
калі – элемент (частку) дома, лічбу - 2.
Сподак
|
Ганак
|
Слоік
|
|||
Дах
|
Відэлец
|
Падмурак
|
|||
Комін
|
Прыступкі
|
Патэльня
|
|||
Збан
|
Парэнчы
|
Бутэлька
|
9.
Растлумачце сэнс фразеалагізмаў.
А) Сем
пятніц на тыдні 1)
апынуцца ў недарэчным становішчы
Б) Блудзіць
у трох соснах 2) хто хутка
мяняе сваё рашэнне
В) Паміж
двух агнёў 3) блытацца
ў самых простых пытаннях
Г) Іграць у
адну дудку 4) быць
заадно з кім-небудзь
А - Б - В - Г -
10.
Суаднясіце аўтараў
і іх творы.
А) Паўлюк Трус 1) “Нямоглы бацька”
Б) Кузьма Чорны
2) “Сябры”
В) Алена Васілевіч
3) “Падаюць сняжынкі”
Г) Уладзімір Караткевіч
4) “Насцечка”
А - Б - В - Г –
Комплексная работа па беларускай
мове і літаратуры
VІ клас
2016/2017 навучальны год
1. Пазначыць, у якіх раздзелах навукі пра
мову вывучаюцца гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ.
Гук -
Марфема -
Слова -
Словазлучэнне -
Сказ -
2. Падкрэсліць зборныя назоўнікі.
Вінегрэт, садавіна, пушніна,
лазняк, куп’ё, апілкі, студэнцтва, варэнне, маліннік, асака, калоссе, сыр, бярвенне, валакно, люд,
галлё.
3. Запісаць лічбы словамі.
З 253 рублямі -
Каля 38 абітурыентаў -
Перад 86 вучнямі -
Каля 42 кніг -
Пад 59 дрэвамі -
Звыш 560 аркушаў -
4. Уставіць у прыказкі патрэбныя словы, якія
з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату.
Чужы кусок дзярэ __________________
|
|
___________________ да Кіева давядзе.
|
|
У каго згуба, у таго граху поўна __________________.
|
|
Не вер ________________ - палажы на __________________.
|
|
Сказанага слова да _______________
не вернеш.
|
|
Казаў бы па-нямецку, дык ________________ грэцкі.
|
|
5. Са слоў, якія знаходзяцца ў дужках, выберы
патрэбнае, каб утварыць словазлучэнне, і падкрэслі яго.
Гартаць (сена, зямлю, часопісы), варочаць (горы,
сена,сшыткі), адчыніць (школу, сход,
дзверы), адкрыць (канферэнцыю, кнігу,акно), статак (акунёў, сабак, кароў),
чарада (людзей, гусей, ваўкоў), табун (тараканаў, курэй, коней), касяк
(дарослых, акунёў, грыбоў), гайня (сабак, птушак, змей), неруш (грыбоў,
пісьменнікаў, гарадоў).
6. Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на
беларускую мову адным словам.
Пребывание
в гостях -
Напиток из
берёзового сока -
Детёныш
белки -
Потерять
сознание -
Гнездо
аиста -
Детёныш медведицы -
7. У наступных словах
абазначце марфемы.
Падтрымка,
прыдарожны, нарэзаць, вечна.
8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў.
1. Рукой падаць -
2. Хоць
іголкі збірай -
3. Душа
ў душу -
4. Лісам
падшытыя -
5. Хоць
касой касі -
6. Як
гром з яснага неба -
7. Кату
па пяту -
8. Хварэць
на пана -
9. Пісьмова
адкажыце на пытанні.
Назавіце
гераіню твора У.Бутрамеева “Слаўная дачка Полацкай зямлі”. Прыгадайце яшчэ два
імені, якія мела князёўна пры жыцці.
10. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву
твора і яго аўтара, які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша, хто
з’яўляецца выканаўцам песні?
Каб любіць Беларусь нашу
мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на _________________
ляцяць.
Што ім тыя_________________
паўднёвыя!
Што ім пышны ___________________
рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І ____________ _______________ край!
Сакавітыя ______________мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе…
Комментариев нет:
Отправить комментарий